Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Найбліжэйшага паплечніка Садама Хусейна прысудзілі да смерці 10:00, 13/02/2007
Іракскі суд у панядзелак 12 лютага прысудзіў да вышэйшай меры пакарання Таху Ясіна Рамадана – былога віцэ-прэм’ера Ірака аднаго з самых блізкіх паплечнікаў Садама Хусейна, паведамляе AFP.
Паводле вынесенага рашэння, Рамадан будзе пакараны за злачынствы супраць чалавечнасці, здзейсненыя ім падчас знаходжання ва ўладзе.
Нагадаем, што ў Іраку ўжо пакаралі смерцю самога Садама Хусейна, а таксама Барзана аль-Цікрыці і Авада Ахмеда Бандара – былых начальніка выведкі і кіраўніка вярхоўнага суду.
Усе прысуджаныя не толькі не прызналі сябе вінаватымі, але і адмовіліся прызнаваць легітымнасць суду над імі, бо лічылі яго “марыянеткавым”, які дзейнічае на заказ Захаду.