Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандар Лукашэнка 13 лютага даручыў міністэрству ўнутраных справаў прапрацаваць пытаньне амністыі грамадзянаў, “якія ўчынілі менш цяжкія злачынствы і сталі на шлях выпраўленьня”.
Падчас сустрэчы Лукашэнкі зь міністрам унутраных справаў Уладзімірам Навумавым абмяркоўвалася пытаньне скарачэньня колькасьці супрацоўнікаў ворганаў унутраных справаў на 2 тысячы чалавек. Зэканомленыя такім чынам сродкі мелі б пайсьці на ўзмацненьне тэхнічнай базы тых жа ворганаў.
Паводле Навумава, у 2006 годзе значна скарацілася колькасьць цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў, а таксама тых, якія ўчыніліся непаўналетнімі.
На думку Лукашэнкі, у Беларусі трэба больш пільную ўвагу надаць пытаньням дарожнай бясьпекі.