Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьміцер Хведарук на допыце ў КДБ 13:46, 14/02/2007
Сьледчы КДБ выклікалі на допыт актывіста арганізацыі “Малады Фронт” Зьмітра Хведарука, паведаміла “Радыё Свабода”. Актывісты «Маладога фронту» не выключаюць, што спэцслужбы наўмысна выклікалі на допыт Хведарука, каб пазбавіць маючую адбыцца сёньня вулічную акцыю на дзень Сьвятога Валяньціна найбольш актыўнага ўдзельніка.
Зьмітра Хведарука і Алега Корбана супрацоўнікі КДБ затрымалі 4 лютага. Трое сутак хлопцы знаходзіліся ў сьледчым ізалятары КДБ.
Яны маюць статус падазранавых у крымінальнай справе, паводле артыкулу Крымінальнага кодэксу "ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі".
Хлопцаў адпусьцілі, пасьля таго як зь іх узялі абавязальніцтвы зьяўляцца на допыт на першае патрабаваньне.
Лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў паўтары году зьняволеньня за ўдзел у дзейнасьці незарэгістраванай арганізацыі. Яго трымалі ў часе сьледзтва пад вартай, спаслаўшыся на тое, што ён праігнараваў позву на допыт.