Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускі МЗС не згодны з ацэнкамі дзярждэпартамента ЗША 09:50, 14/02/2007
Даклад дзярждэпартамента ЗША аб свабодзе веравызнання ў краінах свету ў 2006 годзе ў частцы, што тычыцца Беларусі, мае “пераважна тэндэнцыйны і супярэчлівы характар”, – паведаміў “Інтэрфаксу” начальнік упраўлення інфармацыі – прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.
“У дакладзе прыводзяцца састарэлыя або малазначныя факты для характарыстыкі рэлігійнага жыцця ў рэспубліцы, пры гэтым замоўчваюцца пазітыўныя тэндэнцыі ў вобласці свабоды веравызнання ў Беларусі”, – адзначыў прэс-сакратар МЗС.
Па яго словах, ужыванне дзярждэпартаментам афіцыйных дадзеных дзяржаўных органаў Беларусі працягвае насіць “выбарчы характар, што не спрыяе аб’ектыўнаму аналізу сітуацыі з свабодай веравызнання ў краіне”. “Тэндэнцыйнасць ацэнак рэлігійнага жыцця ў нашай краіне, непрыняцце невыгоднай для аўтараў дакладу інфармацыі, сведчыць пра ігнараванне гістарычных традыцый беларускага народа нараўне з імкненнем навязаць сваё бачанне рэлігійнай свабоды”, – сказаў А.Папоў.
Між іншым, паведаміў ён, у адрозненні ад папярэдніх дакладаў, дзе канстатавалася пагаршэнне сітуацыі ў Беларусі ў частцы свабоды веравызнання, у 2006 годзе яго аўтары прызналі паляпшэнне ў дадзенай сферы, у тым ліку і ў дачыненні да Рымска-каталіцкай царквы.
У МЗС выказалі надзею на тое, што ў выпадку складання такіх дакладаў у будучыні дзярждэпартамент ЗША будзе ўстрымоўвацца “ад неабгрунтаваных ацэнак і высноў, у большай ступені спадзявацца на афіцыйную інфармацыю, улічваць відавочныя станоўчыя тэндэнцыі ў сферы свабоды сумлення, у тым ліку імкненне дзяржавы да канструктыўнага супрацоўніцтва з рэлігійнымі арганізацыямі ў Беларусі”.