Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На мяжы Расеі і Беларусі шматкіламетровыя чэргі 09:41, 14/02/2007
У аўторак на беларуска-расейскай мяжы ўзніклі чэргі аўтатранспарту, якія расцягнуліся на некалькі кіламетраў, паведамляе “Інтэрфакс”. У пробках стаяць як грузавыя, так і легкавыя аўтамабілі. Цяпер Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі высвятляе прычыну стварэння пробак. “Паводле папярэдняй інфармацыі, расейскі бок ізноў вярнуўся да працэдуры часовага ўвозу аўтамабіляў”, – распавялі агенцтву ў камітэце.
Пры гэтым было адзначана, што ніякіх апавяшчэнняў пра змену парадку ўезду на расейскую мытную тэрыторыю беларускі бок не атрымоўваў.
У мытным камітэце Беларусі спадзяюцца, што сітуацыя вырашыцца цягам сённяшняга дня. Каментараў расейскага боку з нагоды дадзенай сітуацыі пакуль не паступала.