Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міністр абароны Беларусі возьме ўдзел у абароннай выставе ў Абу-Дабі
10:15, 14/02/2007

Міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў з 17 па 20 лютага будзе знаходзіцца ў Абу-Дабі (Аб’яднаныя Арабскія Эміраты), дзе адбудзецца выстава “Айдэкс–2007”, паведамілі “Інтэрфаксу” ў Міністэрстве абароны Беларусі.

“На запрашэнне віцэ-прэзідэнта і прэм’ер-міністра, міністра абароны Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, кіраўніка Дубая шэйха Махамада Бэн Рашэда Аль Мактума Л.Мальцаў возьме ўдзел у 8-й Міжнароднай абароннай выставе “Айдэкс–2007” ”, якая адбудзецца ў Абу-Дабі”, – паведамілі ў Мінабароны.

“Айдэкс–2007” (“IDEX–2007”) з’яўляецца адной з найбольш прадстаўнічых міжнародных выстаў узбраенняў, тэхналогій бяспекі. Выстава праходзіць раз у два гады і прызначаная для вайсковых спецыялістаў. Сёлета “Айдэкс–2007” плануе прыняць каля 50 тысяч наведвальнікаў, паведамілі ў міністэрстве.

Паводле інфармацыі арганізатараў, у выставе возьмуць удзел звыш тысячы экспанентаў з 50 краін. На выставе будуць разгорнутыя 35 нацыянальных павільёнаў. Чакаюць удзел звыш 100 афіцыйных дэлегацый, у тым ліку кіраўнікоў дзяржаў, міністраў абароны, начальнікаў генеральных штабоў, а таксама камандуючых відамі і родамі ўзброеных сілаў. Выстава гэтага года стане самай прадстаўнічай за ўсю гісторыю яе правядзення, паінфармавалі ў МА.

Там таксама паведамілі, што падчас выстаў будуць праводзіцца дэманстрацыйныя стрэльбы з розных відаў зброі, у тым ліку артылерыйскай і ракетнай. На спецыяльнай трасе будзе праведзена звыш 30 дэманстрацыйных паказаў вайсковай тэхнікі фірм з 10 краін.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: