Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Старшыня ПАРЕ: Уладам Беларусі давядзецца адчыніць дзверы перад палітвязнямі
11:47, 14/02/2007

“Я раю Беларусі прыняць міжнародных экспертаў з Рады Еўропы, каб яны наведалі турмы і зрабілі даклады пра палітычных зняволеных. Мы лічым гэтых людзей палітычнымі зняволенымі, і яны такімі і з’яўляюцца. І мы хочам, каб улады прынялі гэтыя справаздачы да ведама. Уладам Беларусі давядзецца адчыніць дзверы перад палітвязнямі”, – заявіў старшыня Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы Рэнэ ван дэр Ліндэн.

“У нас ёсць абавязак перад беларускімі людзьмі, якія больш за ўсё церпяць у дадзенай сітуацыі. Яны гэтаксама як і ўсе мы дастойныя таго, каб быць часткай еўрапейскай сям’і. У 1997 годзе парламент Беларусі быў пазбаўлены статуса спецыяльна запрошанага пры Радзе Еўропы, а з 2004 года мы спынілі ўсе кантакты з Беларуссю і абралі палітыку поўнай ізаляцыі. Але яна не прынесла ніякіх вынікаў. І цяпер мы бачым, што для таго, каб прынесці еўрапейскія стандарты ў Беларусь, нам трэба быць праактыўнымі”, – лічыць кіраўнік ПАРЕ.

У той самы час Рэнэ ван дэр Ліндэн у чарговы раз падкрэсліў неабходнасць выканання беларускімі ўладамі вызначаных умоў. Першым крокам да пачатку перамоваў, які мусіць зрабіць Беларусь, на яго думку, з’яўляецца вызваленне палітычных зняволеных. “Я – шчыры прыхільнік дыялогу, і ён будзе, калі Беларусь зробіць першы крок”, – сказаў старшыня ПАРЕ.

Апрача гэтага, “венецыянская камісія павінна вывучыць выбарчае заканадаўства ў Беларусі і даць свае рэкамендацыі па яго змене, каб краіна магла праводзіць свабодныя дэмакратычныя выбары”, лічыць старшыня ПАРЕ.

Разам з тым Рэнэ ван дэр Ліндэн раскрытыкаваў візавую палітыку Еўразвяза ў дачыненні Беларусі, Расеі і балканскіх краін і назваў яе “недапушчальнай”.

“Мы не можам прасіць іх змяніць сітуацыю ў краінах, калі не будзем даваць маладым людзям, студэнтам, шанец прыехаць у Еўропу, атрымаць уражанні, быць уцягнутымі ў еўрапейскі лад жыцця, убачыць на практыцы нашы стандарты і нормы”, – растлумачыў еўрапейскі палітык.

Напрыканцы Рэнэ ван дэр Ліндэн паабяцаў, што “мы будзем змагацца супраць такой візавай палітыкі, бо яна своеасаблівая раздзяляльная рыса”, паведамляе “Нямецкая хваля”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: