Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве патрабуюць свабоды беларускім палітвязьням (фота) 10:13, 14/02/2007
У Варшаве працягваецца акцыя “тыдзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі”. Каля дзесятка беларусаў, якія жывуць у Варшаве, прыйшлі 13 лютага да будынку амбасады Беларусі з бел-чырвона-белымі сьцягамі, вялізным партрэтам палітвязьня Аляксандра Казуліна і плякатамі “Свабоду палітвязьням!”, “Лукашэнка – нелігітымны”.
Удзельнікі акцыі патрабавалі ад польскіх уладаў размаўляць з афіцыйным Менскам толькі пры ўмове вызваленьтня палітвязьняў, паведамляе “Радыё Свабода”.
“У Беларусі нічога не зьмянілася, перасьледуюць маладых людзей, палітвязьні адалей у турмах – Казулін, Фінькевіч, Севярынец”, -- заявіў арганізатар акцыі Ігар Крыштон.
Сёньня, у дзень закаханых, беларусы наладяць пікет салідарнасьці каля помніка Адаму Міцкевічу.