Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея пакіне беларускую «Дружбу» на волю лёсу
15:22, 14/02/2007

Расейская нафтавая кампанія не будзе рамантаваць нафтаправод “Дружба” ў сувязі з будаўніцтвам нафтаправода ў абыход Беларусі. Як паведамлялася раней, прапампоўка нафты па трубаправодзе “Дружба” ў напрамку літоўскага нафтаперапрацоўчага завода Mazeikiu Nafta была спыненая летась пасля аварыі на трубе.

Паводле крыніцы, блізкай да кампаніі “Транснефть”, на ўзроўні расейскага ўрада ўжо прынятае прынцыповае рашэнне не аднаўляць прапампоўку нафты на Літву і не рамантаваць "Дружбу". Крыніца таксама паведаміла, што ў сувязі з гэтым падрыхтоўка праектнай дакументацыі па будаўніцтве Балтыйскай трубаправоднай сістэмы (БТС–II) вядзецца апераджальнымі тэмпамі, піша газета «Известия».

Як адзначыла ў інтэрв’ю "РБК daily" крыніца, блізкая да "Транснефти", абгрунтаванне інвестыцый па праекце будаўніцтва новага нафтаправода рыхтаваць не плануецца. Не будзе рыхтавацца і асобнага тэхніка-эканамічнага абгрунтавання. Цяпер рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя. На думку крыніцы, дадзены падыход дазволіць істотна скараціць тэрміны будаўніцтва новага нафтаправода.

Партнёр кансалтынгавай кампаніі RusEnergy Міхаіл Круціхін згодны з прагнозам прэзідэнта "Транснефти", які 13 лютага заявіў, што нафтаправод у абыход Беларусі будзе пабудаваны да сярэдзіны 2008 года, адзначае Telegraf.by.

Нагадаем таксама, што ўчора ў Лондане кіраўнік кампаніі "Транснефть" Сямён Вайншток заявіў пра тое, што Расея здольная ў выпадку неабходнасці аператыўна вырашыць праблему паставак нафты ў абыход Беларусі. Адказваючы падчас дэбатаў на адно з пытанняў з залы, Сямён Вайншток заявіў, што Расеі спатрэбіцца не больш як 18 месяцаў, каб пабудаваць нафтаправод у абыход Беларусі.

“Скажу больш – 18 месяцаў гэта нават вельмі шмат” для такога будаўніцтва, падкрэсліў кіраўнік “Транснефти”. Адначасова ён паведаміў, што ў выпадку неабходнасці будуць “значна” павялічаныя магутнасці расейскага нафтавага экспартнага парта ў Прыморску.


камэнтароў: 1

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: