Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 1415 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Міліцыя правярае факт вандалізму ў Курапатах
17:09, 14/02/2007

Супрацоўнікі Менскага РУУС вядуць праверку абставінаў разбурэння невядомымі памятнага знака – “лавы Клінтана” ва ўрочышчы Курапаты. Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік начальніка аддзялення крымінальнага вышуку Бараўлянскага аддзела Менскага РУУС Аляксандр Дзягілеў.

Па яго словах, 5 лютага ў аддзел паступіла заяву ад вядомага гісторыка Ігара Кузняцова, які паведаміў пра факт разбурэння “лавы Клінтана”. “6 лютага оперупаўнаважанаму Дзянісу Дудараву было даручана праверыць факты, выкладзеныя ў заяве, і прыняць рашэнне паводле артыкула 174 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Праз 10 дзён пасля пачатку праверкі оперупаўнаважаны Дудараў пры наяўнасці адпаведных падстаў можа звярнуцца да міжраённага пракурора для падаўжэння тэрміна праверкі да аднаго месяца”, – сказаў А. Дзягілеў.

У інтэрв’ю БелаПАН даследнік тэмы сталінскіх рэпрэсій кандыдат гістарычных навук Ігар Кузняцоў выказаў здзіўленне ў сувязі з прызначэннем 10-дзённай праверкі абставінаў таго, што здарылася.”У наяўнасці факт разбурэння і знікнення прыкладна трэцяй часткі мемарыяльнага знака, усталяванага прэзідэнтам ЗША Білам Клінтанам у 1994 годзе. Я не разумею, у чым павінны ўпэўніцца супрацоўнікі праваахоўных органаў. Гэты адзіны мемарыяльны знак у Курапатах, які мае афіцыйны статус, прыведзены ў стан непрыдатнасці, і крымінальная справа, на маю думку, павінна быць узбуджанае адразу без нейкай дадатковай праверкі”, – лічыць навукоўца.

Факт разбурэння “лавы Клінтана” быў зафіксаваны прадстаўнікамі грамадскасці 30 студзеня падчас сімвалічнай акцыі запальвання памінальных свечак на пахаваннях ахвяр сталінізму ва ўрочышчы, якое з’яўляецца помнікам гісторыі міжнароднага значэння. З моманту ўсталявання знак 11 разоў падвяргаўся апаганенню. Злачынцы ні разу не былі знойдзеныя. Папярэдні раз апаганенне помніка адбылося 2 снежня мінулага года.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: