Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь падвышае кошт транзіту расейскай нафты
09:39, 15/02/2007

З 15 лютага Беларусь у аднабаковым парадку падвысіла кошт транзіту расейскай нафты больш як на 30%, паведамляе РІА “Новости”. Міністэрства эканомікі Беларусі прыняло пастанову, згодна з якой транзіт расейскай нафты ў Польшчу і Нямеччыну будзе каштаваць даражэй на 35%. Напрамак на Украіну падаражэе на 31,6%. Па інфармацыі беларускага боку, у выніку сярэдняя стаўка тарыфу на прапампоўку нафты па тэрыторыі Беларусі будзе ўсталяваная на нутрарасейскім узроўні.

 ПАЛIТЫКА 

Ужо чатыры дні ў Варшаве праходзяць акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі
17:47, 15/02/2007

На працягу чатырох дзён у Варшаве адбываецца акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі. Яе ладзяць беларусы, якія прымушаны зьехаць са сваёй краіны па палітычных матывах. “Тыдзень з палітвязьнямі” - менавіта так называецца марапрыемства, якое ладзяць палітычныя эмігранты зь Беларусі ў Варшаве.

МЗС: Беларусь працягне актыўна займацца дыверсіфікацыяй крыніц энергіі
17:32, 15/02/2007

“Дыверсіфікацыя крыніц атрымання энерганосьбітаў для ўсялякай краіны – справа абсалютна натуральная і нармальная. Беларусь у гэтым выпадку не выключэнне. Мы цяпер гэтым актыўна займаемся і працягнем займацца надалей”, – заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў 15 лютага на брыфінгу, каментуючы журналістам нядаўнюю заяву прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса наконт альтэрнатыўных паставак нафты ў Беларусь.

Пачаўся суд над Канстанцінам Лукашовым
17:13, 15/02/2007

У судзе Ленінскага раёну Менску пачаўся суд над Канстанцінам Лукашовым. Яго вінавацяць у супраціве міліцыянтам, паведамляе “Радыё Свабода”. 29 сакавіка Канстанцін Лукашоў вывозіў свайго брата Вячаслава Сіўчыка з шпіталя і не спыніў машыну на патрабаваньне людзей у цывільным, якія, як пазьней высьветлілася, зьяўляліся міліцыянтамі. Канстанціна Лукашова ад 19 сьнежня трымаюць пад вартай. Яму пагражае зьняволеньне да 6 гадоў.

Ці едзе Лукашэнка ў Кіеў?
16:57, 15/02/2007

Дата візіту беларускага прэзідэнта ва Украіну пакуль афіцыйна не абвешчаная. Па папярэдніх дадзеных украінскага боку, Аляксандр Лукашэнка павінен быў прыбыць у Кіеў 16–17 лютага. Аднак на заўтра ў беларускага кіраўніка ўжо запланаваныя мерапрыемствы.

Уладзімір Кобец: «Сёння менавіта Мілінкевіч задае дынаміку палітычным працэсам»
16:05, 15/02/2007

“Аляксандр Мілінкевіч – чалавек непартыйны. Таму яго адмова ад удзелу ў партыйным мерапрыемстве абсалютна лагічная. Сёння Мілінкевіч – безумоўны лідэр грамадзянскай супольнасці, ён мае высокі аўтарытэт як у Беларусі, так і за мяжой. Сёння менавіта Мілінкевіч задае дынаміку палітычным працэсам, якія адбываюцца ў краіне. Напрыклад, яго адкрыты ліст да Лукашэнкі. Гэта моцны ход сур’ёзнага палітыка, які можа прывесці да пэўных вынікаў”, – заявіў моладзевы лідэр Уладзімір Кобец, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 рашэнне Аляксандра Мілінкевіча не ўдзельнічаць у Кангрэсе.

Рычагоў узаемнага ціску ў Расеі і Беларусі яшчэ шмат
16:04, 15/02/2007

З 15 лютага транзіт нафты па тэрыторыі Беларусі будзе здзяйсняцца па новых цэнах. “Гомельтранснафта Дружба” атрымала згоду “Транснефти”. У інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” эксперты заяўляюць, што кропка ў нафтавай спрэчцы паміж краінамі не пастаўленая. Згодна з пастановай Мінэканомікі Беларусі. Тарыфы на транзіт нафты па тэрыторыі краіны з 15 лютага павялічаныя больш як на 30%. У выніку, сярэдні беларускі тарыф на транзіт нафты павялічаны да ўзроўню нутрарасейскага.

Расея і Беларусь уцягнуліся ў палітычную вайну
15:14, 15/02/2007

Сяргей Маркаў, дырэктар расейскага Інстытуту палітычных даследаванняў, выканаўчы дырэктар Асацыяцыі цэнтраў палітычнага кансультавання, пракаментаваў падвышэнне Беларуссю тарыфаў на прапампоўку расейскай нафты.

Вінцук Вячорка: «Кангрэс безь Мілінкевіча — гэта ўжо не Кангрэс аб’яднаных дэмсілаў»
14:47, 15/02/2007

Старшыня Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч заявіў, што ня можа ўдзельнічаць у сакавіцкім Кангрэсе дэмсілаў. Паводле Мілінкевіча, такі Кангрэс прывядзе да разьяднаньня апазыцыі. Як на гэта рэагуюць у палітычных партыях? Аб гэтым “Радыё Свабода” спыталася ў лідэра Партыі БНФ Вінцука Вячоркі.

Зміцер Бандарэнка: «Лепш канкурэнцыя ў дзеянні, чым аб’яднанне ў бяздзейнасці»
14:24, 15/02/2007

“Разыходжанні ў стане апазіцыі, вядома, радаваць не могуць. З іншага боку, рашэнне Мілінкевіча з’яўляецца выхадам з арганізацыйнага тупіку, у які зайшлі лідэры Палітычнай рады дэмакратычных сілаў. Лепш канкурэнцыя ў дзеянні, чым аб’яднанне ў бяздзейнасці. Крок з боку Мілінкевіча вельмі смелы, і цяпер толькі ад яго актыўнасці, разумнасці дзеянняў каманды будзе залежыць пацверджанне яго лідэрства. Гэты крок падштурхне кіраўніцтва партый да больш актыўнай працы з насельніцтвам”, – пракаментаваў каардынатар Хартыі’97 Зміцер Бандарэнка адмову лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча ўдзельнічаць у Кангрэсе.

Юшчанка ўхваляе ідэю саюза краін-транзіцёраў энерганосьбітаў
14:05, 15/02/2007

Кіраўнік украінскай дзяржавы Віктар Юшчанка заяўляе, што падтрымлівае ініцыятыву прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса пра неабходнасць каардынаваць дзеянні такіх транзітных краін, як Украіна, Літва і Беларусь. Пра гэта ён паведаміў сёння, 15 лютага, у інтэрв’ю журналістам, – паведамляе карэспандэнт ІА REGNUM у Кіеве.

Сяргей Калякін: З Мілінкевічам альбо без яго, але кангрэс адбудзецца
13:06, 15/02/2007

У шэрагах апазіцыі спакойна ставяцца да ўчорашняй заявы старшыні Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча аб адмове удзельнічаць у Кангрэсе прыхільнікаў дэмакратычных пераменаў. Гэтае мерапрыемства, нагадаем, мусіць адбыцца ў сярэдзіне сакавіка.

Путин: вошь, которая зарычала
12:55, 15/02/2007, Макс Бут, «Los Angeles Times»

Президенту России следует сначала подумать о собственной антидемократической агрессии, прежде чем бить в барабаны на потребу ностальгии русских по Советам.

Беларускаму кіраўніку знайшлі еўракуратара
12:29, 15/02/2007

Заклікі Аляксандра Лукашэнкі да Захаду абараніць яго ад Расеі атрымалі водгук Еўразвяза, піша расейская газета “КоммерсантЪ”. Учора прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус заявіў, што яго краіна сумесна з Беларуссю і Украінай распрацоўвае новыя шляхі забеспячэння нафтай, альтэрнатыўныя расейскім. Учора новы амбасадар Літвы ў Менску перадаў беларускім уладам прапанову Вільні стаць пасярэднікам у дыялогу Менска з Брусэлем. Куратарам збліжэння Беларусі і ЕЗ становіцца Літва.

«Еўрапейскае радыё»: Мілінкевіч можа дапамагчы Беларусі з заходнімі інвестыцыямі
12:27, 15/02/2007

Аляксандр Мілінкевіч прапанаваў сваю дапамогу дзейнай уладзе ў развіцці эканамічных адносін з Захадам. Гэтая заява прагучала не беспадстаўна, лічыць «Еўрапейскае радыё для Беларусі». За дзень да таго, агенцтву Reuters даў інтэрв’ю Аляксандр Лукашэнка, у якім вельмі выразна прагучала думка, што Беларусі неабходна супрацоўніцтва з Захадам. Цытата: “Мы стаялі на адной назе, а павінны стаяць на дзвюх. Мы знаходзімся паміж Захадам і Расіяй, мы мост паміж Расіяй і Захадам”.

Лукашенко хотел бы поменять ориентацию с России на Запад
12:01, 15/02/2007, Ирина Халип, «Новая газета»

Лейтмотив всех последних выступлений Александра Лукашенко — покаяние на тему многолетних внешнеполитических ошибок и готовность их немедленно исправить: “Я признаю недостаток нашей внешней политики, что она получилась одновекторная, с вектором в сторону России. Мы стояли на одной ноге, а должны стоять на двух. Мы — мост между Россией и Западом… Президент Путин недавно сказал, что Россия хочет построить рыночные отношения со всеми странами, в том числе и с Беларусью. Следуя этому принципу, мы также предложим России заплатить за все те услуги, которые Беларусь оказывала ей бесплатно. Это транзит, военное сотрудничество, Калининград, полторы тысячи километров таможенной границы, охрана наших границ. Все это дорого стоит”.

Хто з палітвязьняў патрапіць пад амністыю?
11:54, 15/02/2007

У Міністэрстве ўнутраных справаў пачалі рыхтавацца да амністыі зьняволеных. Як пацьвердзілі ў прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі, 13-га лютага ён загадаў міністру ўнутраных спраў Уладзімеру Навумаву “рыхтаваць пытаньні амністыі грамадзянаў, якія ўчынілі меней цяжкія злачынствы і сталі на шлях выпраўленьня”. У міністэрстве “Радыё Свабода” сказалі, што ўжо працуюць над выкананьнем даручэньня.

Святлана Завадская: «Хацелася б, каб праца новага дакладчыка была эфектыўнай»
11:20, 15/02/2007

13 лютага палітычны камітэт Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы прызначыў новага спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі. Ім стаў італьянскі парламентар Андрэа Рыгоні. У італьянскім парламенце 47-гадовы Андрэа Рыгоні прадстаўляе левацэнтрысцкі блок, партыю прэм’ер-міністра Рамана Продзі. Таксама ён з’яўляецца сябрам Еўрапейскай народнай партыі, буйнейшай у Еўрапарламенце. Да 2006 года Рыгоні выконваў функцыі сенатара, пасля чаго быў абраны ў Палату дэпутатаў. Удава выкрадзенага ў Беларусі журналіста Змітра Завадскага ў інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” пракаментавала прызначэнне новага спецдакладчыка ПАРЕ па Беларусі, а таксама пра яго папярэдніка.

Аляксандр Лагвінец: «Аб’яднаная апазыцыя й партыйныя інтарэсы – гэта розныя рэчы»
11:07, 15/02/2007

Палітоляг Аляксандр Лагвінец пракаментаваў “Польскаму радыё” адмову Аляксандра Мілінкевіча ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмсілаў, які павінен прайсці ў сакавіку гэтага года.

Ці ўдасца Лукашэнку ляцець на двух крылах?
10:32, 15/02/2007

Як зьмяніліся геапалітычныя пазыцыі Беларусі ў выніку нафтагазавай вайны з Крамлём? Наколькі беззваротныя тыя прапагандысцкія і эканамічныя крокі, якія зрабілі Масква і Менск падчас гэтага канфлікту? Ці сапраўды Аляксандар Лукашэнка абірае мадэль самаізаляцыі (ні з Захадам, ні з Усходам) і што гэта прынясе беларускаму грамадзтву? Гэтыя ды іншыя пытаньні абмяркуюць на “Радыё Свабода” -- з Вашынгтону расейскі палітоляг, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту сыстэмнага аналізу РАН Андрэй П`янткоўскі, з Кіеву – палітоляг, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту палітычных і этнанацыянальных дасьледаваньняў НАН Украіны Аляксандр Дзергачоў, і з Менску рэдактар аналітычнага бюлетэню кампаніі БелаПАН Аляксандр Класкоўскі.

Ханс-Георг Вик: «Основным тестом на договороспособность режима будет готовность освободить всех политзаключенных»
10:16, 15/02/2007

Озвучивший 24 января идею консолидации оппозиции с властью координатор «Хартии’97» Дмитрий Бондаренко - далеко не первый человек, которому в голову пришла мысль, что с режимом можно о чем-то договориться. Летом 1999 года под эгидой ОБСЕ был организован диалог между партиями и представителями администрации президента. О том, каково вести переговоры с белорусской властью и к чему это обычно приводит, «БелГазета» говорила с организатором диалога под эгидой ОБСЕ, первым главой КНГ ОБСЕ в Минске Хансом-Георгом ВИКОМ.

Беларускія інтэрнэт-кафэ абавязалі супрацоўнічаць з КДБ
10:03, 15/02/2007

Цяпер уладальнік інтэрнэт-кафэ або ўпаўнаважаная ім асоба абавязаныя весці часопіс даменных імёнаў сайтаў, да якіх карыстальнікі атрымоўвалі доступ. Электронны часопіс даменных імёнаў сайтаў павінен захоўвацца не менш як 12 месяцаў і падавацца пры неабходнасці супрацоўнікам дзяржбяспекі, праваахоўным органам і органам дзяржкантролю. Адпаведныя палажэнні змешчаныя ў пастанове, якую прыняў беларускі ўрад “у мэтах рэгулявання стасункаў у сферы ажыццяўлення дзейнасці кампутарных клубаў і інтэрнэт-кафэ”.

У Менску прайшла моладзевая акцыя «Беларусь у Эўропу» (Фота)
10:01, 15/02/2007, фота ByMedia.net

14 лютага па вуліцамі Менску прайшло моладзевае шэсьце “Беларусь у Эўропу”, у час якога ўдзельнікі раздавалі “валянцінкі” з прызнаньнем у каханьні да Эўропы і віншавалі амбасады заходніх дзяржаваў.

Затрыманыя ўчора ў Менску актывісты вызваленыя
09:46, 15/02/2007

Затрыманыя ўчора ў Менску актывісты моладзевага крыла Партыі БНФ, адпушчаныя на волю. Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр арганізацыі Алесь Каліта. Нагадаем, што шасцёра моладзевых актывістаў, а таксама сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхась Пашкевіч былі затрыманыя ўчора ўвечары падчас перфоманса на плошчы Якуба Коласа.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Пробкі на расейска-беларускай мяжы – звычайная справа?
10:42, 15/02/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

Microsoft: Более 80% программной продукции в Беларуси – «пиратские»
17:21, 15/02/2007

В Беларуси доля нелицензионного компьютерного программного обеспечения составляет более 80%, такое мнение высказал на пресс-конференции в четверг в Минске генеральный директор представительства Microsoft в Беларуси Валерий Лановенко, передает «Интерфакс».

Почему государство издевается над инвалидами?
15:03, 15/02/2007

Детище отечественного протезного завода и в XXI веке остается тяжелым крестом наших инвалидов: им в буквальном смысле приходится таскать за спиной 25 килограммов стали. Те, кому эта задача не по силам, вынуждены годами сидеть в четырех стенах.

В Беларуси введут заявительный принцип регистрации частных предприятий?
13:34, 15/02/2007

В Беларуси рассматривается вопрос перехода от действующего разрешительного принципа регистрации субъектов малого и среднего бизнеса к заявительному. "В настоящее время создана комиссия, которую возглавляет вице-премьер Беларуси Андрей Кобяков. Она рассматривает проблемы преодоления административных барьеров при регистрации, те документы, которые представляют собой разрешительную систему", - сообщил на пресс-конференции в Минске заместитель министра экономики Беларуси Андрей Тур, передает «Интерфакс».

Аляксандр Куллiнковiч: «Мiчурынец з мяне кепскi»
11:41, 15/02/2007

На мiнулым тыднi прыхiльнiкаў “Neuro Dubel” i “Крамбамбулi” ўразiла непрыемная навiна — у Аляксандра Куллiнковiча з`явiлiся пэўныя праблемы з сэрцам. Вядома, здагадкi, заснаваныя на чутках i пераказах, да праўды не прыводзяць, таму “Народная воля” вырашыла высветлiць у самога музыкi, што ж з iм насамрэч здарылася.

Сяргей Балыкін: улады не разумеюць сітуацыі з прадпрымальніцтвам у Беларусі
10:39, 15/02/2007

Улады не разумеюць сітуацыі з прадпрымальніцтвам увогуле і з індывідуальным прадпрымальніцтвам у прыватнасці, лічыць актывіст прадпрымальніцкага руху Сяргей Балыкін. Пра гэта ён заявіў у гутарцы з карэспандэнтам БелаПАН, калі ацэньваў эфектыўнасць пашыранага паседжання Рады па развіцці прадпрымальніцтва з удзелам прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, урада і дзелавой супольнасці краіны, якое адбылося ўчора ў Менску.

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: