Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менску прайшла моладзевая акцыя «Беларусь у Эўропу» (Фота)
10:01, 15/02/2007, фота ByMedia.net

14 лютага па вуліцамі Менску прайшло моладзевае шэсьце “Беларусь у Эўропу”, у час якога ўдзельнікі раздавалі “валянцінкі” з прызнаньнем у каханьні да Эўропы і віншавалі амбасады заходніх дзяржаваў.

Акцыя пачалася а 18 гадзіне на плошчы Свабоды, дзе маладафронтаўцы разгарнулі расьцяжку “Акцыя каханьня”, а затым, скандуючы “Жыве Беларусь”, падаліся пад францускую амбасаду, паведамляе “Радыё Рацыя”. Удзел у акцыі прынялі некалькі соцен чалавек.

Каля амбасады Францыі перад моладзьдзю выступіў лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандар Мілінкевіч, які прыйшоў падтрымаць удзельнікаў акцыі.

— Мы даб’емся дэмакратычных пераменаў і будзем жыць у нармальнай краіне і ў свабоднай Эўропе — сказаў Мілінкевіч.

Пасьля слова ўзяў моладзевы актывіст Барыс Гарэцкі — моладзь заклікала вызваліць беларускіх палітвязьняў. Прадстаўнік францускай амбасады выказаў салідарнасьць з каштоўнасьцямі беларускай дэмакратычнай моладзі.

Міліцыя — галоўным чынам у цывільным — не перашкаджала ў правядзеньні акцыі, але, калі ўдзельнікі шэсьця накіраваліся пад нямецкую амбасаду, міліцыянты затрымалі Гарэцкага.

Моладзь перадала ў нямецкае дыпляматычнае прадстаўніцтва кветкі і віншаваньні з нагоды Дня сьвятога Валянціна, а таксама пэтыцыю, у якой гаворыцца пра неабходнасьць уступленьня Беларусі ў Эўразьвяз. Пасьля ўдзельнікі акцыі рушылі пад амбасаду Злучаных Штатаў.

— Вельмі добра, што ў мяне была магчымасьць сустрэцца з актывістамі Маладога Фронту, — заявіў прадстаўнік амбасады ЗША Джонатан Мур, адказваючы на віншаваньні моладзі ды яе пэтыцыю аб прывязанасьці да дэмакратычных каштоўнасьцяў.

Падчас шэсця ад адной амбасады да другой дэманстранты скандавалі: "Жыве Беларусь!", "Верым, можам, пераможам!", "Беларусь — у Еўропу!".

Пазней “Радыё Свабода” паведаміла, што усе актывісты “Моладзі БНФ”, якія былі затрыманы напярэдадні акцыі на плошчы Якуба Коласа, адпушчаны з міліцэйскага пастарунку. Хлопцаў зьнялі для відэатэкі Савецкага райаддзелу міліцыі і ўзялі адбіткі пальцаў.

Пазней з Цэнтральнага РУУС на волю былі адпушчаны затрыманыя актывісты “Маладога фронту” – Барыс Гарэцкі і яшчэ чацьвёра ягоных паплечнікаў.

Такім чынам, усе затрыманыя падчас сьвяткаваньня Дня Валянціна знаходзяцца на волі.














напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: