Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Лагвінец: «Аб’яднаная апазыцыя й партыйныя інтарэсы – гэта розныя рэчы» 11:07, 15/02/2007
Палітоляг Аляксандр Лагвінец пракаментаваў “Польскаму радыё” адмову Аляксандра Мілінкевіча ўдзельнічаць у Кангрэсе дэмсілаў, які павінен прайсці ў сакавіку гэтага года.
-- Ці шмат страціць кааліцыя аб’яднанай апазыцыі ў выпадку адсутнасьці Аляксандра Мілінкевіча?
-- Трэба зыходзіць з таго, што на сёньняшні дзень аб’яднаньне больш дэклярацыйнае, чым рэальнае. Ёсьць барацьба інтарэсаў, барацьба амбіцыяў. І ёсьць лідэр найбольш вядомы ў грамадзтве, які сапраўды, нягледзячы на пэўнае расчараваньне ў грамадзтве, можа быць рэальнай альтэрнатывай рэжыму. І гэты лідэр называецца Аляксандар Мілінкевіч. Аб’яднаная апазыцыя й партыйныя інтарэсы – гэта розныя рэчы.
-- Наколькі ўплывовыя беларускія партыі? Ці зьяўляюцца яны рэальнай сілай?
-- Трэба прызнаць, што партыі маюць пэўную колькасьць актывістаў. Лідэры партыяў маюць пэўную легітымнасьць, бо ўзначальваюць пэўныя структуры. Але з прычыны палітыкі рэжыму, гэтыя партыі ў большай ступені зьяўляюцца клюбамі па інтарэсах. Важным унёскам партыяў зьяўляецца тое, што яны маюць які-кольвек легальны статус і маюць сядзібы. А ў беларускай сытуацыі павінна быць нешта больш шырокае, што яднае ў дзеяньні людзей, якія хочуць дэмакратычных пераменў. Партыйныя рамкі тут занадта вузкія.
-- Значыцца мае сэнс ідэя стварэньня руху?
-- Відавочна. Можна назваць гэта як заўгодна, але павінна быць канкрэтнае дзеяньне, накіраванае на дэстабілізацыю недэмакратычнага, аўтарытарнага рэжыму.