Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пробкі на расейска-беларускай мяжы – звычайная справа?
10:42, 15/02/2007

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі не лічыць, што вялікая колькасць аўтамабіляў на беларуска-расейскай мяжы з’яўляецца катастрафічнай, заявіў на брыфінгу намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі мытнага кантролю ДМК Андрэй Планін. “Пробкі на расейска-беларускай мяжы ўзнікаюць перыядычна, і я не казаў бы, што сёння там складаецца катастрафічная сітуацыя”, – сказаў А.Планін.

Па яго дадзеных, “13 лютага на беларуска-раесйскай мяжы працягласць чаргі склала каля 1 км, 12 лютага навала аўтамабіляў пачалася каля 14 гадзіны дня, і была цалкам ліквідавана да поўначы ”, паведамляе “Інтэрфакс”.

А.Планін сказаў, што прычынай навалы аўтамабіляў стала адмена Федэральнай мытнай службай (ФМС) Расеі працэдуры рэгістрацыі часовага ўвозу аўтамабіля па месцы прыбыцця. “Цяпер афармленне часовага ўвозу аўтамабіля мусіць здзяйсняцца толькі ў пунктах мытнага афармлення, што і выклікала некаторую напружанасць”, – растлумачыў ён.

Па словах прадстаўніка мытнага ведамства Беларусі, афармленне 1 аўтамабіля займае 30 хвілін пры ўмове наяўнасці ўсіх дакументаў. Кошт мытнага афармлення складае 100 расейскіх рублёў, плацяжы прымаюцца толькі ў расейскіх рублях. “Часам бывае, што не ва ўсіх з сабою ёсць расейскія грошы, а каля мытнага паста не ўсюды ёсць пункты абмену валют, што таксама выклікае пэўныя складанасці”, – адзначыў А.Планін.

Ён зазначыў, што Беларусь перыядычна спрабуе весці перамовы з ФМС Расеі наконт спрашчэння працэдуры ўвозу транспартных сродкаў на тэрыторыю Расеі. Аднак, па яго словах, “сёння мы не маем магчымасці ўплываць на расейскае заканадаўства”.



Фота lenta.ru

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: