Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія інтэрнэт-кафэ абавязалі супрацоўнічаць з КДБ 10:03, 15/02/2007
Цяпер уладальнік інтэрнэт-кафэ або ўпаўнаважаная ім асоба абавязаныя весці часопіс даменных імёнаў сайтаў, да якіх карыстальнікі атрымоўвалі доступ. Электронны часопіс даменных імёнаў сайтаў павінен захоўвацца не менш як 12 месяцаў і падавацца пры неабходнасці супрацоўнікам дзяржбяспекі, праваахоўным органам і органам дзяржкантролю. Адпаведныя палажэнні змешчаныя ў пастанове, якую прыняў беларускі ўрад “у мэтах рэгулявання стасункаў у сферы ажыццяўлення дзейнасці кампутарных клубаў і інтэрнэт-кафэ”.
Акрамя таго, “у выпадку падазрону на здзяйсненне карыстальнікамі супрацьпраўных дзеянняў з выкарыстаннем вылічальнай тэхнікі” адміністрацыі інтэрнэт-кафэ мусяць “неадкладна інфармаваць пра гэта праваахоўныя органы Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з іх кампетэнцыяй”.
Паводле пастановы ўрада, у інтэрнэт-кафэ забараняецца “распаўсюджваць па сетцы электрасувязі агульнага карыстання інфармацыю, забароненую да распаўсюджвання заканадаўствам, здзяйсняць спробы несанкцыянаванага доступу да інфармацыйных сістэм сеткі электрасувязі агульнага карыстання” і выкарыстоўваць кампутарныя праграмы, якія “прызнаныя прапагандуючымі культ гвалту, жорсткасці, парнаграфію".
Кантроль за адпаведнасцю дзейнасці кампутарных клубаў і інтэрнэт-кафэ патрабаванням прынятай ўрадам пастановы “здзяйсняецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі ў межах іх кампетэнцыі!. Пра гэта паведамляе “Тэлеграф”.