Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь падвышае кошт транзіту расейскай нафты
09:39, 15/02/2007

З 15 лютага Беларусь у аднабаковым парадку падвысіла кошт транзіту расейскай нафты больш як на 30%, паведамляе РІА “Новости”. Міністэрства эканомікі Беларусі прыняло пастанову, згодна з якой транзіт расейскай нафты ў Польшчу і Нямеччыну будзе каштаваць даражэй на 35%. Напрамак на Украіну падаражэе на 31,6%. Па інфармацыі беларускага боку, у выніку сярэдняя стаўка тарыфу на прапампоўку нафты па тэрыторыі Беларусі будзе ўсталяваная на нутрарасейскім узроўні.

Па ацэнцы беларускага боку, падвышэнне ставак прывядзе да таго, што Менск будзе дадаткова атрымоўваць за транзіт расейскай нафты каля 50 мільёнаў даляраў у год. Такім чынам, беларускія службоўцы і дзяржкампаніі працягваюць выконваць загад Аляксандра Лукашэнкі, які мае намер пакрыць 5 мільярдаў страт, панесеных яго краінай у выніку падвышэння Расеяй цэнаў на энергарэсурсы.

“Цяпер, калі расейскі прэзідэнт згадаў пра пераход да рынкавых стасункаў, мы наўзамен папросім Расею плаціць нам у цвёрдай валюце за паслугі, якія раней Масква атрымоўвала бясплатна”, – заявіў раней Лукашэнка ў інтэрв’ю агенцтву Reuters. “Маецца на ўвазе транзіт, вайсковае супрацоўніцтва і расейскі эксклаў Калінінград”, – сказаў Лукашэнка.

Расея пакуль не рыхтуе санкцый у адказ. Кіраўнік расейскага Мінэканамразвіцця Герман Грэф заявіў: “Пакуль гаворку ні пра якія меры ў адказ весці нельга”. Між іншым. Ён адзначыў, што падвышэнне ставак транзіту можа адбыцца толькі з згоды Расеі. “Гэта магчыма толькі шляхам двухбаковага пагаднення”, – адзначыў Грэф. Па яго словах, цяпер расейскі бок вывучае прапанаваныя Беларуссю стаўкі, адпаведныя разлікі вядзе “Транснефть”. “Калі гэтыя стаўкі ўмесцяцца ў рамкі наяўнай індэксацыі тавараў, то я лічу гэта прымальным”, – заявіў міністр.

У той самы час, нагадвае NEWSru.com, Менск не пакідае спробаў дыверсіфікаваць свае крыніцы нафты. Так, у сераду 14 лютага намеснік старшыні канцэрна “Белнафтахім” Міхаіл Асіпенка паведаміў, што Беларусь гатовая разгледзець прапанову Літвы аб магчымасці выкарыстання Клайпедскага нафтатэрміналу і літоўскіх чыгунак для арганізацыі паставак нафты ў Беларусь марскім транспартам.

“Праект па дастаўцы нафты ў Беларусь па моры з Клайпеды, разгрузкі цераз Клайпедскі нафтатэрмінал і наступнай дастаўцы па чыгунцы цалкам рэальны”, – сказаў Асіпенка і падкрэсліў, што Беларусь мае ўсе тэхнічныя магчымасці для яго рэалізацыі.

Між іншым, як піша ўкраінскае выданне газеты “Каммерсант”, прэзідэнт Літвы Валдас Адамкус пацвердзіў, што такі праект ужо знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі. Мяркуецца, што сыравіна ў Беларусь і далей ва Украіну можа закупляцца на Ратэрдамскай нафтавай біржы. На думку экспертаў, стварыць паўнавартасную альтэрнатыву пастаўкам расейскай сыравіны не атрымаецца, бо цана літоўскай нафты будзе вышэйшая, аднак гэты праект дазволіць застрахавацца ад магчымых перабояў у пастаўках нафты ў выпадку палітычнага ціску з боку Расеі.

“Беларусь, як і Украіна, падвергнутая маніпуляцыям спадара Пуціна, – заявіў Валдас Адамкус. – Стварэнне такой сістэмы дазволіць застрахавацца ад нафтавых блакад з боку Расеі”.

Цікава, што на фоне гэтага эканамічнага супрацоўніцтва Літва, выявіла рэдкую лагоднасць у дачыненні да рэжыму “апошняга дыктатара Еўропы”. “Мы маглі бы быць вашымі адвакатамі ў Брусэлі і ў дыялогу з Еўрапейскай супольнасцю”, – заявіў на ўступленні на пасаду надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас. Па словах дыпламата, “Літва як сябра Еўразвяза падтрымлівае палітыку ЕЗ і чакае пэўных прапаноў ад беларускага боку”, паведамляе “Інтэрфакс”. “Мы як суседзі хацелі б першымі пачуць гэтыя прапановы”, – сказаў Багдонас.


Фота yahoo.com

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: