Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ужо чатыры дні ў Варшаве праходзяць акцыі салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі 17:47, 15/02/2007
На працягу чатырох дзён у Варшаве адбываецца акцыя салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі. Яе ладзяць беларусы, якія прымушаны зьехаць са сваёй краіны па палітычных матывах. “Тыдзень з палітвязьнямі” - менавіта так называецца марапрыемства, якое ладзяць палітычныя эмігранты зь Беларусі ў Варшаве.
З панядзелку яны зьбіраюцца ля Пасольства Беларусі ў польскай сталіцы, каб выказаць пратэст супраць вынясеьня прысудаў па палітычныях матывах, а таксама патрабуючы вызваленьня незаконна асуджаных актывістаў апазыцыі.
Актывісты розных палітычных партыяў Беларусі трымаюць нацыянальныя беларускія сьцягі ды партрэты палітвязьняў, зь якіх найбуйнейшы – гэта выява Аляксандра Казуліна.
“Аляксандар Казулін пацярпеў больш за ўсіх, ён атрымаў 5,5 гадоў за тое, што выказаў сваё меркаваньне, якое адрозьнівалася ад пункту гледжаньня дыктатуры. Але як ён сам кажа, то трэба падтрымліваць усіх апазыцыйна настроеных людзей, таму мы маем тут плякаты Дашкевіча й іншых палітвязьняў”, -- паведаміў “Польскаму радыё” арганізатар акцыі Ігар Крыштон.
Ігар Крыштон кажа, што супрацоўнікі амбасады ні разу не выйшлі да пікетоўцаў. Акцыя «Тыдзень з палітвязьнямі» завершыцца заўтра, 16 лютага – у традыцыйны Дзень беларускай салідарнасьці. Пікетоўцы маюць намер перадаць пэтыцыю Паслу Беларусі ў Польшчы:
“Мы распачалі гэтую акцыю ў панядзелак, а скончыцца яна заўтра, 16 лютага, у той дзень, калі Беларусь выказвае салідарнасьць з палітычнымі вязьнямі й зьніклымі па невядомых прычынах. Пакуль што ніякай рэакцыі з боку Амбасады не было. Калі раней мы ладзілі пікеты, то сп. Латушка (пасол – рэд.) некалькі разоў праяжджаў на аўтамабілі, мы яму крычалі "Жыве Беларусь", але ён павярнуўся ў другі бок”.