Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Юшчанка ўхваляе ідэю саюза краін-транзіцёраў энерганосьбітаў 14:05, 15/02/2007
Кіраўнік украінскай дзяржавы Віктар Юшчанка заяўляе, што падтрымлівае ініцыятыву прэзідэнта Літвы Валдаса Адамкуса пра неабходнасць каардынаваць дзеянні такіх транзітных краін, як Украіна, Літва і Беларусь. Пра гэта ён паведаміў сёння, 15 лютага, у інтэрв’ю журналістам, – паведамляе карэспандэнт ІА REGNUM у Кіеве.
“Хоць на афіцыйным узроўні адпаведных “змястоўных перамоваў” яшчэ не было, у палітычных колах ёсць разуменне, што гэты дыялог трэба развіваць”, – дадаў Віктар Юшчанка. Па яго словах, “інтарэсы дзяржаў-транзіцёраў павінны быць гарманізаваныя ў межах агульнаеўрапейскага аптовага энергетычнага рынку”.
Таксама прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што краіны-транзіцёры мусяць заняць належнае месца ў энергетычнай стратэгіі Еўрапейскага Звяза. “Спадзяюся, неўзабаве мы станем сведкамі распрацоўкі спецыяльнай энергетычнай стратэгіі ЕЗ – Цэнтральна-Азіяцкі рэгіён. У гэтым кантэксце – на чым мы звяртаем увагу штораз – Украіна і іншыя краіны –транзіцёры не павінны быць забытыя”, – адзначыў Віктар Юшчанка.