Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 1516 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Святлана Завадская: «Хацелася б, каб праца новага дакладчыка была эфектыўнай»
11:20, 15/02/2007

13 лютага палітычны камітэт Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы прызначыў новага спецдакладчыка па сітуацыі ў Беларусі. Ім стаў італьянскі парламентар Андрэа Рыгоні. У італьянскім парламенце 47-гадовы Андрэа Рыгоні прадстаўляе левацэнтрысцкі блок, партыю прэм’ер-міністра Рамана Продзі. Таксама ён з’яўляецца сябрам Еўрапейскай народнай партыі, буйнейшай у Еўрапарламенце. Да 2006 года Рыгоні выконваў функцыі сенатара, пасля чаго быў абраны ў Палату дэпутатаў. Удава выкрадзенага ў Беларусі журналіста Змітра Завадскага ў інтэрв’ю “Нямецкай хвалі” пракаментавала прызначэнне новага спецдакладчыка ПАРЕ па Беларусі, а таксама пра яго папярэдніка.

– Ці ўскладаеце Вы надзеі на новага дакладчыка ПАРЕ па Беларусі?

– Надзея заўсёды была і ёсць, таму што для мяне вельмі важна, каб былі нейкія змены ў Беларусі, каб было праведзена незалежнае расследаванне па выпадках знікнення палітыкаў і майго мужа, журналіста. Хацелася б, каб праца новага дакладчыка была досыць эфектыўнай, хоць я разумею, што гэта цяжка.

– Як Вы ацэньваеце працу папярэдняга дакладчыка Хрыстоса Пургурыдыса і яго даклад пра палітычныя знікненні ў Беларусі?

– Я задаволеная працай спадара Пургурыдаса, бо яго даклад паслужыў першым крокам для далейшай працы, якая, у прынцыпе, працягваецца дагэтуль. Ёсць праблемы з беларускімі ўладамі, якія проста не ідуць на кантакты з ПАРЕ, не даюць неабходнай для расследавання інфармацыі.

– Але папярэднія даклады па Беларусі не прынеслі істотных вынікаў. Ці ёсць сэнс у гэтай працы?

– Усе гэтыя намаганні рана ці позна не будуць марнымі. У гэтым сэнсе я аптыміст. Я разумею, што прайшло шмат гадоў. Але часам думаеш, а што было б, калі б не было ўвогуле гэтай працы, што людзі ведалі б тут у Беларусі? Гэтая праца дае надзею, што пра нас памятаюць. Але паўтаруся, усё залежыць ад улад Беларусі. Цяпер яны заяўляюць, што хочуць добрых стасункаў з Еўропай. Чаму б не? Няхай яны зробяць першы крок і дадуць магчымасць правесці незалежнае расследаванне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: