Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дзень нашай салідарнасці 09:41, 16/02/2007, фота ByMedia.net
Сёння ў Беларусі і па ўсім свеце традыцыйна адзначаецца Дзень беларускай салідарнасці. Тысячы беларусаў запаляць сёння ў сваіх вокнах свечкі ў знак салідарнасці з сем’ямі зніклых апазіцыянераў і палітвязнямі, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю Беларусі. Многія выйдуць са свечкамі памяці і салідарнасці на плошчы сваіх гарадоў. Па ўсім свеце адбудуцца акцыі з заклікам да ўлад Беларусі вызваліць беларускіх палітвязняў і пачаць дэмакратычныя перабудаванні.
Акцыі салідарнасці адбудуцца 16 лютага ў Вашынгтоне, Варшаве, Любліне, Кракаве, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Брусэлі, Стакгольме, Празе і шматлікіх іншых гарадах і краінах.
Дні беларускай салідарнасці праходзяць 16-га дня кожнага месяца. Ініцыятыва праводзіць Дні салідарнасці нарадзілася пасля таго, як 16 верасня 2005 года, у гадавіну знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара і бізнэсмэна, грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага, міліцыя разагнала акцыю ў памяць зніклых, і адняла ў яе ўдзельнікаў партрэты зніклых палітыкаў (людзі трымалі ў руках таксама партрэты выкрадзеных у Беларусі экс-міністра ўнутраных справаў Юрыя Захаранкі і журналіста Змітра Завадскага) і нацыянальныя сцягі. У той дзень моладзевы лідэр Мікіта Сасім падняў над галавой джынсавую кашулю як сімвал супраціву.