Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амэрыканскіх грамадзянаў дэпартавалі зь Беларусі
17:01, 16/02/2007

Дзесяцёх грамадзянаў Злучаных Штатаў Амэрыкі -- Рональда й Крысьцін Варта, Бэлінду Хоган, Джона Вільямса, Біла, Анджэла ды Кэрала Гюцхала і яшчэ траіх, чые імёны нам пакуль не ўдалося высьветліць – дэпартавалі зь Беларусі. Іх зьвінавацілі ў парушэньні правілаў знаходжаньня ў краіне, паведамляе “Радыё Свабода”.

Паводле афіцыйнага тлумачэньня, замежныя грамадзяне нібыта незаконна выкладалі й ажыцьцяўлялі рэлігійную дзейнасьць. Усе амэрыканцы аштрафаваныя на адну базавую велічыню. Ім забаранілі наведваць Беларусь цягам двух гадоў.

Амэрыканцы знаходзіліся ў Магілёве ад 5 лютага. Іх запрасіла аб’яднаньне “Стэфанус” — у межах дабрачыннай акцыі “Ангельская мова для ўсіх” яны вялі бясплатныя практыкумы ангельскай мовы. Заняткі праходзілі ў царкве Эвангельскіх хрысьціянаў-баптыстаў.

9 лютага падчас заняткаў супрацоўнікі аддзелу грамадзянства і міграцыі затрымалі ўсіх амэрыканцаў і даставілі ў аддзел міліцыі. Пасьля складаньня пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэньне й прафіляктычнай гутаркі іх адпусьцілі.

15 лютага амэрыканскім грамадзянам паведамілі, што яны павінны пакінуць Беларусь.

Кіраўнік аб’яднаньня “Стэфанус” Дзьмітры Канцавенка мае намер зьвярнуцца ў суд. На ягоную думку, дэпартацыя ягоных гасьцей незаконная. Ён перакананы, што справу супраць амэрыканскіх грамадзянаў сфабрыкавалі. Яму, як чалавеку, які запрасіў у Беларусь замежнікаў, дагэтуль не далі азнаёміцца з матэрыяламі справы.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: