Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Франак Вячорка: Дні салідарнасьці зьмянілі Беларусь 14:28, 16/02/2007
Сёньня ў Беларусі і ў сьвеце адзначаюць Дзень беларускай салідарнасьці. Актывісты дэмакратычных моладзевых арганізацыяў апошнім часам аддаюць перавагу кароткачасовым акцыям у Дзень салідарнасьці, мэтай якіх ставяць шырэйшае інфармаваньне грамадзтва пра палітычную сытуацыю ў краіне. Моладзевы актывіст Франак Вячорка лічыць, што Дні салідарнасьці ў нечым зьмянілі Беларусь.
“За тыя акцыі, якія адбываліся, Беларусь сапраўды зразумела каштоўнасьць яднаньня, каштоўнасьць салідарнасьці. Леташняя выбарчая кампанія паказала, што толькі аб’яднанымі высілкамі мы зможам перамагчы. Я думаю, што Дзень салідарнасьці павінен стаць кожным днём кожнага беларуса, якому неабыякавыя каштоўнасьці свабоды і дэмакратыі”, -- заявіў моладзевы актывіст для “Радыё Свабода”.
Акцыі салідарнасьці сёньня маюць адбыцца ў Вашынгтоне, Варшаве, Любліне, Кракаве, Санкт-Пецярбургу, Маскве, Брусэлі, Стакгольме, Празе і ды іншых гарадах і краінах.
Дзень салідарнасьці адзначаецца ўжо шаснаццаты раз. Раней арганізатары акцыі Ірына Халіп, Мікіта Сасім і Ірына Красоўская заклікалі грамадзянаў у 16-ты дзень кожнага месяца а 8-й вечара на пятнаццаць хвілін пагасіць у доме сьвятло і запаліць на вокнах сьвечкі.
Пазьней акцыі ладзілі на Кастрычніцкай плошчы, каля расейскай амбасады і ў цэнтры сталіцы. З часам моладзевыя актывісты сталі праводзіць акцыі незалежна ад арганізатараў, якія самі тлумачаць, што насамрэч толькі прапанавалі ідэю.