Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Альянс Менска і Кіева: магчымасці абмежаваныя
12:30, 16/02/2007

У 2006 годзе назіралася ажыўленне палітычных кантактаў паміж Менскам і Кіевам. Але заўчасна рабіць выснову, што ў супрацьстаянні з Расеяй беларускае кіраўніцтва здолее заручыцца безумоўнай падтрымкай Украіны.

Шматвяковыя беларуска-украінскія стасункі здабылі новую якасць пасля распаду СССР. 17 ліпеня 1995 года кіраўнікі дзвюх краін падпісалі ў Менску дамову аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве.

Аднак актывізацыя палітычных кантактаў не ліквідавала супярэчнасці. У прыватнасці, беларускі бок адмовіўся ратыфікаваць дамову аб мяжы, падпісаную ў 2007 годзе. Менск патрабаваў, каб спачатку Украіна пагасіла запазычанасць перад беларускімі прадпрыемствамі (яна з’явіліся пасля выхаду Украіны ў 1992 годзе з савецкай рублёвай зоны). І дагэтуль Беларусь і Украіна не маюць мяжы, аформленай згодна з нормамі міжнароднага права.

“Памаранчовая рэвалюцыя” 2004 года прывяла да паслаблення ўзаемадзеяння ў палітычнай сферы. Перамога палітыкаў, якія дэкларавалі намер зрабіць Украіну сябрам ЕЗ і НАТО, занепакоіла беларускія ўлады і натхніла беларускую апазіцыю. На пачатку 2005 года выказваліся здагадкі, што адным з найважнейшых кірункаў знешняй палітыкі новай Украіны стане распаўсюджванне ідэй дэмакратыі ў суседніх дзяржавах, у тым ліку ў Беларусі.

Аднак гэтага не адбылося. Вядома, афіцыйны Кіеў не прывітаў аўтарытарны стыль кіравання Лукашэнкі. У перыяд кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі ў лютым – сакавіку мінулага года ўкраінскія палітыкі выступалі з крытычнымі заўвагамі ў адрас беларускага кіраўніцтва.

Аднак кіраўніцтва Украіны не імкнулася абвастраць узаеміны. Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка ў 2005 і 2006 гады некалькі разоў сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам (праўда, аддаваў перавагу стасункам не на двухбаковай аснове, а ў рамках самітаў СНД).

У чэрвені мінулага года дарадца Юшчанкі Васіль Куйбіда, звяртаючыся да прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, зазначыў: “Я не ўпэўнены, што ўрад, які звязаны шматлікімі фармальнасцямі, будзе рабіць нейкія рэзкія заявы або дапамагаць вам. Гэта хутчэй маглі б зрабіць нейкія палітычныя партыі або арганізацыі, якія маюць такую самую сістэму каштоўнасцяў”.

Увосень мінулага года ва ўмовах пагаршэння стасункаў з Расеяй беларускае кіраўніцтва стала выяўляць актыўнасць у наладжванні сувязяў з кіраўніцтвам Украіны. У лістападзе Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Украіны. Ён падкрэсліваў, што Беларусь і Украіна з’яўляюцца суседзямі і больш цеснае супрацоўніцтва будзе выгодным для абедзвюх дзяржаў.

“Варта толькі дамовіцца Беларусі і Украіне – цалкам зменіцца канфігурацыя ў гэтым сегменце эканамічных і палітычных стасункаў”, – заявіў Лукашэнка. Ён разважаў на тэму стварэння саюза (і нават саюзнай дзяржавы) з Украінай, хоць адразу абмовіўся, што варожыя вонкавыя сілы не дапусцяць з’яўлення такога саюза.

Таксама Лукашэнка не ўтойваў свайго жадання сустрэцца з Юшчанкам. Дарэчы, украінскі прэзідэнт, які спачатку меў намер, па некаторых дадзеных, праігнараваць лістападаўскую сустрэчу лідэраў СНД у Менску, не толькі наведаў Беларусь, але і правёў у рамках саміту асобныя перамовы з беларускім калегам.

У снежні мінулага года ў Менску пабываў кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Украіны Віктар Балога. Падчас яго візіту абмяркоўваліся пытанні арганізацыі двухбаковай сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны (яе правядзенне было прызначанае на люты– сакавік гэтага года).

На пачатку цяперашняга года крызісныя з’явы ў беларуска-расейскіх стасунках перараслі ў адкрытую канфрантацыю. Афіцыйнаму Менску патрэбныя саюзнікі, таму ён звярнуў позірк на Кіеў. Па-за ўсякіх сумненняў, беларускія ўлады зандавалі глебу наконт салідарнага выступу супраць Расеі.

Можна выказаць здагадку, што водгукі гэтых планаў чутныя дагэтуль. У прыватнасці, намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур на адным з тэлеканалаў 14 студзеня заявіў, што Беларусь і Украіна як транзітныя краіны “могуць знайсці варыянты сумеснага выкарыстання геапалітычнага фактару і выпрацаваць агульныя падыходы ў дадзеным кірунку”. Некаторыя аналітыкі (пераважна ў Расеі) нават пачалі казаць пра магчымасць далучэння Беларусі да ГУАМ.

Аднак блок Беларусі і Украіны мала магчымы. Кіеў не адмовіўся ад руху ў бок ЕЗ і НАТО. Такім чынам, украінскі ўрад змушаны сувымяраць свае дзеянні ў дачыненні Беларусі з пазіцыяй асноўных еўрапейскіх і еўраатлантычных структур.

У параўнанні з расейскімі, магчымасці Украіны рабіць эканамічны, фінансавы і інфармацыйны ўплыў на Беларусь абмежаваныя. Пакуль Украіна сама ў значнай меры залежыць ад Расеі і з’яўляецца канкурэнтам Беларусі ў дачыненні дастаўкі расейскай сыравіны ў краіны Еўропы.

Аляксандр Ціхаміраў, “Свободные новости СНплюс”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: