Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларуская мытня не згодная з заявай Мінтранса Расеі
11:07, 16/02/2007

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі расцэньвае заяву Мінтранса Расеі наконт магчымасці адмовы Беларусі ў выдачы расейскіх дазволаў на перавозкі ў/з трэціх краін “з прычыны парушэння беларускімі мытнымі органамі дамоўленасцяў 1998 года па “калінінградскіх” таварах”, як заяву, якая не ўлічвае аб’ектыўныя акалічнасці, гаворыцца ў афіцыйным паведамленні ДМК, якое прыводзіць “Інтэрфакс”.

“Калі пад сумеснымі дамоўленасцямі 1998 года маецца на ўвазе ўжыванне мытнымі органамі Расейскай Федэрацыі і Беларусі Часовай тэхналогіі арганізацыі мытнага кантролю за расейскімі і беларускімі таварамі, што перамяшчаюцца ў рэжыме транзіту паміж Калінінградскай вобласцю і астатняй тэрыторыяй Мытнага саюза (яна была зацверджаная 13 кастрычніка 1998 года), то ДМК гатовы растлумачыць, што згодна з адзначанай Тэхналогіяй, службовыя асобы расейскіх мытных органаў, якія знаходзяцца ў Калінінградскай вобласці, накіроўваюць у беларускія мытныя органы электронныя апавяшчэнні пра вываз такіх тавараў з тэрыторыі Калінінградскай вобласці і прастаўляюць на таваратранспартных накладных адзнакі пра дазвол вывазу тавараў на астатнюю тэрыторыю Расейскай Федэрацыі”, – адзначаецца ў заяве ДМК.

Там таксама адзначаецца, што службовыя асобы беларускіх мытняў у пунктах увозу на беларуска-літоўскай мяжы пры выконванні згаданых умоў здзяйсняюць рэгістрацыю тавараў. Пасля адзначанай рэгістрацыі далейшы рух тавараў у Расейскую Федэрацыю здзяйсняўся свабодна, гэта значыць, без кантролю мытных органаў Беларусі.

“Расейскі бок больш не выконвае дамоўленасці па ўжыванні Тэхналогіі, яны пачалі з канца 2005 года ўжываць два розныя падыходы да мытнага афармлення расейскіх тавараў, у залежнасці ад таго, дзе знаходзіцца атрымальнік тавараў – у Беларусі альбо ў Расеі”, – гаворыцца ў заяве.

Такім чынам, расейскія мытныя органы больш не ўжываюць Тэхналогіі толькі ў дачыненні тавараў, якія вывозяцца з Калінінградскай вобласці ў адрас атрымальнікаў, што знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дыскрымінаваўшы іх гэтым, лічаць у ДМК Беларусі.

У заяве таксама падкрэсліваецца, што ў мэтах урэгулявання дадзенай сітуацыі ДМК неаднаразова цягам 2006 года звяртаўся ў ФМС Расеі наконт неабходнасці ўжывання Тэхналогіі і ў дачыненні тавараў, прызначаных для Беларусі. У канцы 2006 года расейскі бок паінфармаваў Беларусь, што Тэхналогія ўжываецца расейскімі мытнымі органамі ў строгай адпаведнасці з расейскім заканадаўствам, гэта значыць, нацыянальнае заканадаўства мае прыярытэт.

“У гэтых абставінах Беларусь таксама была змушаная прыняць меры да ўжывання Тэхналогіі ў рамках дзейнага нацыянальнага заканадаўства. З прычыны таго, што згодна з заканадаўствам Беларусі мытнаму афармленню не падлягаюць толькі тавары, якія паходзяць з Расейскай Федэрацыі, то мытнымі органамі былі прынятыя меры па ўзмацненні кантролю з мэтай выключэння выпадкаў ужывання Тэхналогіі да іншых тавараў, што ўвозяцца ў рэспубліку з Калінінградскай вобласці”, – гаворыцца ў паведамленні.

У ДМК адзначаюць, што па выніках правядзення спецыяльных мерапрыемстваў высветлена, што з 827 партый грузаў, што ідуць з Калінінградскай вобласці на астатнюю частку Расеі цераз Беларусь, звесткі пра якія былі ўзятыя на кантроль, па 47 партыях грузаў ацэначным коштам каля $10 млн. (тэлевізійная, бытавая тэхніка, мясныя прадукты і іншыя тавары) не атрымана звестак пра іх вываз за межы Беларусі.

У сувязі з гэтым у беларускім мытным ведамстве лічаць, што для спрашчэння парадку мытнага афармлення тавараў, што ідуць з Калінінградскай вобласці на астатнюю частку РФ транзітам цераз тэрыторыю Беларусі, патрэбная распрацоўка ў рамках Мытнага камітэта “саюзнай дзяржавы” асобнага парадку, аналагічнага таму, які дзейнічаў раней, і жорсткі кантроль яго выконвання як расейскім, так і беларускім бокам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: