Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларуская моладзь выйшла на вуліцы Менска з свечкамі (Фота) 20:13, 16/02/2007
150 моладзевых актывістаў прайшлі сёння з запаленымі свечкамі па праспекце Францыска Скарыны (Незалежнасці) у Менску. Такім чынам маладыя беларусы выказалі салідарнасць з палітвязнямі і сем’ямі зніклых апазіцыянераў.
Удзельнікі акцыі салідарнасці пачалі збірацца а 18 гадзіне ля парка Максіма Горкага, аднак там іх ужо чакалі супрацоўнікі АМАПа ў форме і ў цывільным. Міліцыянты патрабавалі, каб маладыя людзі разышліся і бесцырымонна вырывалі і выбівалі з іх рук свечкі. Тады ўдзельнікі акцыі салідарнасці пайшлі па праспекце Скарыны ў сквер імя Янкі Купалы, дзе паставілі свечкі ля помніка паэту.
Супрацоўнікі АМАПа ўсю дарогу суправаджалі моладзевых актывістаў, а ў скверы імя Янкі Купалы, калі людзі паставілі свечкі на зямлю, сталі таптаць агеньчыкі нагамі. Ніхто з удзельнікаў акцыі, аднак, затрыманы не быў.
Вядома, што свечкі салідарнасці запальваліся і ў іншых частках горада.