Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дакладчык ПАРЕ мае намер падрабязна вывучыць сітуацыю ў Беларусі
09:54, 16/02/2007

“Я лічу, што вельмі важна пачаць сваю працу, маючы пэўнае ўяўленне наконт сітуацыі ў Беларусі”, – заявіў у эксклюзіўным інтэрв’ю БелаПАН новы дакладчык Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ) па Беларусі італьянскі дэпутат Андрэа Рыгоні. На яго думку, вельмі важна вывучыць сітуацыю з захаваннем такіх дэмакратычных стандартаў, як свабода меркаванняў, свабода прэсы і незалежнасць судовай сістэмы.

Ужо на пачатку сакавіка новы дакладчык ПАРЕ мае намер, па яго словах, сустрэцца з кіраўніцтвам беларускага “парламента”.

А.Рыгоні падкрэсліў, што сам прасіў сваіх калегаў з Палітычнага камітэта ПАРЕ прызначыць яго на пасаду дакладчыка па Беларусі. “Я ўжо знаходзіўся ў Беларусі ў сакавіку 2006 года ў якасці міжнароднага назіральніка за прэзідэнцкімі выбарамі, – адзначыў дэпутат. – Мае далейшыя візіты ў вашу краіну будзе планаваць сакратарыят ПАРЕ”.

А.Рыгоні выказаў думку, што ў Беларусі неабходна прасоўваць дэмакратычныя каштоўнасці. “Я спадзяюся на больш высокую гатоўнасць і жаданне з боку беларускіх уладаў на збліжэнне з еўрапейскімі структурамі, у прыватнасці, з Радай Еўропы і Еўрапейскім Звязам”, – сказаў італьянскі дэпутат. Ён адзначыў, што для наладжвання супрацоўніцтва Беларусі неабходна “паважаць і захоўваць каштоўнасці Рады Еўропы”. Пры гэтым А.Рыгоні падкрэсліў, што важны працяглы дыялог не толькі з уладамі, але і з апазіцыяй, прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і няўрадавымі арганізацыямі.

На думку А.Рыгоні, адкрыццё ў Менску Інфармацыйнага бюро Рады Еўропы паспрыяе наладжванню дыялогу. “Добрым крокам можа стаць і актывізацыя моладзевых абменаў паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі, а таксама спрашчэнне візавага рэжыму для садзейнічання гэтым абменам”, – сказаў А.Рыгоні.

Італьянскі палітык адзначыў, што наладжванне дыялогу – гэта працяглы працэс, які патрабуе часу. “Але мы павінны быць поўныя рашучасці давесці яго да канца”, – лічыць А.Рыгоні.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: