Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У 2006 годзе адмоўнае сальда знешняга гандлю склала $1663,2 мільёны 12:45, 16/02/2007
У 2006 годзе сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі было адмоўным і склала $1663,2 млн., у тым ліку сальда знешняга гандлю таварамі адмоўнае – $2383,7 млн., паслугамі станоўчае – $720,5 млн. Пра гэта АФН паведамілі ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.
Аб’ём знешняга гандлю таварамі і паслугамі па метадалогіі плацежнага балансу склаў 127,4% да ўзроўню 2005 г. (прагноз на год – 108,3–109,3%), у тым ліку экспарт – 121,7% (108,5–109,5%), імпарт – 133,3% (108–109%).
У 2006 годзе Беларусь праводзіла экспартна-імпартныя аперацыі з 174 краінамі свету. Тавары пастаўляліся на рынкі 139 дзяржаў, імпартавалася прадукцыя 159 краін.
Асноўнымі гандлёвымі партнёрамі ў 2006 годзе з’яўляліся: Расея – 47,4% ад усяго аб’ёму таваразвароту, Нідэрланды – 8,8%, Украіна і Нямеччына – па 5,8%, Польшча – 4,3%, Злучанае Каралеўства – 3,9%, Кітай – 2,3%, Злучаныя Штаты Амерыкі – 1,7%, Італія – 1,6%, Літва – 1,4%.
З агульнага аб’ёму экспарту рэспублікі на долю Расеі прыходзіцца 34,7%, астатніх краін СНД – 8,9%, краін ЕЗ – 45,5%, астатніх краін – 10,9%. Імпарт з Расеі складае 58,6% агульнага аб’ёму імпарту, астатніх краін СНД – 6,3%, краін ЕЗ – 22,3%, астатніх краін – 12,8%.