Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінюст Беларусі адмовіў у рэгістрацыі Саюзу левых партый
09:44, 16/02/2007

Міністэрства юстыцыі Беларусі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі Саюзу палітычных партый “Саюз левых партый”. Як паведамляецца ў размешчаным на сайце міністэрства прэс-рэлізе, дзейнае заканадаўства вызначае прычыны, па якіх рэгіструючы орган прымае рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі саюза. У прыватнасці, саюзу палітычных партый адмаўляецца ў рэгістрацыі ў выпадку парушэння вызначанага парадку стварэння саюза.

У Мінюст у студзені гэтага года паступілі дакументы аб рэгістрацыі Саюза палітычных партый “Саюз левых партый”, заснавальнікамі якога выступілі Беларуская партыя жанчын “Надзея”, Партыя камуністаў Беларуская і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада), адзначаецца ў прэс-рэлізе. Падчас вывучэння прадстаўленых для рэгістрацыі дакументаў высветлена, што ўстаноўчая канферэнцыя па стварэнні Саюза палітычных партый “Саюз левых партый” была арганізаваная і праведзеная названымі партыямі ў снежні 2006 года ў Чарнігаве (Украіна), што супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь і статутам палітычных партый.

Згодна з дзейным заканадаўствам дзейнасць палітычных партый, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, можа распаўсюджвацца толькі на тэрыторыю Беларусі. Палітычныя партыі не маюць права арганізоўваць і праводзіць мерапрыемствы на тэрыторыі іншых дзяржаў, паведамляецца ў прэс-рэлізе.

У ім таксама адзначаецца, што ў красавіку 2005 года Мінюст накіраваў ліст у адрас аднаго з заснавальнікаў саюза, у якім звярталася ўвага на недапушчальнасць арганізацыі і правядзення палітычнымі партыямі мерапрыемстваў за межамі Беларусі. “Такім чынам, заснавальнікі саюза свядома пайшлі на парушэнне заканадаўства і сваіх статутаў”, – лічыць Мінюст.

Акрамя таго, высветленыя неаднаразовыя парушэнні парадку арганізацыі і правядзення ўстаноўчай канферэнцыі. Так, пададзеныя ў Мінюст дакументы сведчаць, што прадстаўнікі на ўстаноўчую канферэнцыю ад палітычных партый не абіраліся па наяўнай норме прадстаўніцтва, а фактычна прызначаліся. У склад працоўных органаў канферэнцыі, паводле прадстаўленага пратаколу, абіраліся асобы, не адзначаныя ў спісе тых, хто прысутнічаў на канферэнцыі, паведамляецца ў прэс-рэлізе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: