Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дашкевіч высунуты на суісканне прэміі імя Кенэдзі
19:02, 16/02/2007

Беларускія праваабаронцы прынялі рашэнне аб высоўванні лідэра “Маладога Фронту”, палітвязня Змітра Дашкевіча на суісканне прэміі імя Роберта Кенэдзі. Пра гэта паведаміла старшыня “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова. Прэмію штогод уручае Мемарыял Роберта Кенэдзі.

Па яе словах, рашэнне 15 лютага прынялі старшыня арганізацыі “Прававая дапамога насельніцтву” Алег Воўчак, старшыня Камітэта падтрымкі рэпрэсаваных Іна Кулёй, экс-суддзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў, намеснік старшыні Беларускага Хельсінкскага камітэта Гары Паганяйла.

“У нас не было асаблівага рознагалосся і дыскусій пра тое, каго высунуць на атрыманне прэміі, – сказала Л.Гразнова. – Зміцер Дашкевіч – той, хто ў найбольшай ступені заслугоўвае гэтай прэміі”. Л.Гразнова адзначыла, што, на патрабаванні Мемарыяла Роберта Кенэдзі, суіскальнік павінен адпавядаць некалькім крытэрам. “Гэта павінен быць чалавек, які рызыкуе ўласным жыццём, выяўляе ўласную смеласць, які спрыяе абароне правоў чалавека ва ўмовах пераследу, цэнзуры, ізаляцыі, – адзначыла Л.Гразнова. – Намінант альбо павінен працаваць у няўрадавай арганізацыі, альбо быць лідэрам гэтай арганізацыі, якая ўносіць істотны ўклад у сацыяльныя змены ў краіне”.

Па словах Л.Гразновай, пакуль невядомая дата прысуджэння прэміі. “Да 15 красавіка неабходна запоўніць форму і накіраваць яе ў Мемарыял Роберта Кенэдзі, – сказала Л.Гразнова. – Пасля яны будуць абіраць з мноства прэтэндэнтаў самага годнага”.

Зміцер Дашкевіч – лідэр беларускага грамадскага руху “Малады Фронт”. Яму 25 гадоў, ён нарадзіўся ў менскай вобласці. Атрымаў філалагічную адукацыю ў Вільні. За час удзелу ў “Маладым Фронце” у суме адсядзеў прыкладна паўгода за адміністрацыйныя парушэнні. Цяпер адбывае 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі за “дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: