Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адзін з лідэраў “Маладога Фронту” Зьміцер Хведарук пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 рашэньне Аляксандра Мілінкевіча не ўдзельнічаць у Кангрэсе і сёньняшняе паседжаньне Рады дэмакратычных сіл. “Малады Фронт” упэўнены, што менавіта гэтая вясна сьцвердзіць, хто стане лідэрам беларускай апазыцыі. “Малады Фронт” падтрымлівае Аляксандра Мілінкевіча, рэйтынг якога найбольш вялікі сярод апазіцыйных палітыкаў, і менавіта ён сёньня найбольш значная фігура ў беларускай палітыцы. Спадзяюся, што сярод спрэчак у апазіцыйных колах яго моцная пазыцыя вызначыць стратэгію і праграму апазыцыйных сілаў на гэты год. Таму што зараз трэба не арганізоўваць нейкі кангрэс, а рыхтавацца за святкаваньня 25 сакавіка Дня Волі. Падчас акцыі ў Дзень святога Валянціна 14 лютага з кіраўнікоў Палітрады з намі быў толькі Аляксандр Мілінкевіч, таму ён нам больш зразумелы”, -- заявіў моладзевы актывіст.
Заместитель пресс-секретаря Путина Дмитрий Песков ответил на критическую статью Макса Бута "Путин - вошь, которая зарычала", посвященную речи президента РФ в Мюнхене. Статью опубликовало издание The Los Angeles Times (полный текст на сайте Inopressa.ru).
Пашыранае паседжаньне Палітычнай Рады дэмакратычных сіл, якое прайшло сёньня ў Менску, пракаментаваў каардынатар Хартыі’97 Зьміцер Бандарэнка, які таксама прымаў у ім ўдзел.
Сёньня ў Менску адбылося пашыранае паседжаньне Палітрады аб’яднаных дэмакратычных сілаў — удзельнічалі прадстаўнікі Рады беларускай інтэлігенцыі і Асамблеі няўрадавых арганізацыяў. Абмяркоўвалі дачыненьні з грамадзкімі арганізацыямі й прапанову старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі “Кампраміс дзеля адзінства”.
Конфликт о размещении в Польше и Чехии американской системы противоракетной обороны (ПРО) переходит в острую фазу. В понедельник готовность разместить у себя ПРО подтвердили премьер-министры Чехии и Польши. А в России заявили, что в этом случае РВСН может нацелить ракеты на эти объекты.
Москва фактически согласилась с решением Минска увеличить в среднем на 30% тарифы на транзит российской нефти. Но история российско-белорусского нефтегазового спора на этом не кончается. Дело в том, что решение властей Беларуси может спровоцировать в будущем возникновение целого ряда проблем. Сейчас в правительстве РФ рассматривается проект расширения Балтийской трубопроводной системы (БТС). Решение вынужденное, и обойдется России недешево. Но если проект будет реализован и новый нефтепровод заработает, Беларусь лишится двух третей нынешнего объема российского нефтяного транзита. Пропорционально упадет транзит через Польшу и Украину. Но при этом конечный потребитель получит гарантии надежности поставок.
Расследование убийства российской журналистки Анны Политковской, занимавшейся проблемами нарушения прав человека в Чечне, привело сыщиков в окружение Рамзана Кадырова. О том, что фактический глава Чечни по крайней мере знает причастных к этому преступлению, свидетельствуют 3 независимых источника.
Сёння кіраўнік урада Сяргей Сідорскі і кіраўнік Нацыянальнага Банка Пётр Пракаповіч былі выкліканыя да Аляксандра Лукашэнкі на даклад, падчас якога з іх у жорсткай форме спыталі за адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі па выніках 2006 года, паведамляе АФН.
Камітэт дзяржаўнага кантролю Беларусі ў гэтым годзе працягне ўзмоцненыя праверкі выканання дзяржаўных праграм, і асаблівую ўвагу надасць кантролю за эфектыўным выкарыстаннем бюджэтных сродкаў, заявілі “Інтэрфаксу” у прэс-службе кіраўніка дзяржавы ў панядзелак па выніках дакладу Аляксандру Лукашэнку старшыні КДК Зянона Ломаця.
Студзень на валютным рынку Беларусі стаў, магчыма, самым складаным месяцам з часу 2001 года. З прычыны няпэўнасці з пастаўкамі энерганосьбітаў з Расеі ціск на курс беларускага рубля рэзка ўзрос – насельніцтва, прадпрыемствы і банкі імкнуліся перавесці свае рублёвыя зберажэнні ў валютныя. Такія дзеянні “Экономическая газета” тлумачыць даволі проста: усе былі занепакоеныя тым, што ў выніку росту кошту расейскіх нафты і газу выдаткі Беларусі на іх набыццё істотна ўзрастуць, што павялічвае верагоднасць дэвальвацыі беларускага рубля.
Сёння мала які інтэлігентны беларус не ведае даты 25 сакавіка. 25 сакавіка 1918 году ў Менску, пасля дванаццацігадзіннага пасяджэння Рада БНР прыняла Трэцюю устаўную грамату, у якой абвясціла Беларусь незалежнай і вольнаю дзяржавай. Ды дарога да гэтай падзеі была доўгая і нялёгкая.
У апошнія тыдні грамадзкая ўвага ў Беларусі была засяроджаная вакол унутраных падзеяў. Даўно ўжо не было так цікава сачыць за незалежнымі мэдыямі – прычым, ня столькі за навінамі, колькі за палітычнай дыскусіяй, піша Віталь Тарас у “Нашай Ніве”.
18 лютага Беларускі моладзевы рух Амэрыкі зладзіў презентацыю фільма Юрыя Хашчавацкага "Плошча" ў грамадскай залі Сабора Сьвятога Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку. Фільм распавядае пра падзеі сакавіка 2006 года ў Менску, калі дзесяткі тысяч чалавек вышлі на вуліцы абараніць свой выбар і сваю краіну ад фальсіфікацый і татальнай хлусні падчас прэзідэнцкіх выбараў.
16 лютага, у Дзень Салідарнасці, адбылася прэзэнтацыя першага альбому "Радасць" вядомага гурта "Тав.Маўзэр". Вакаліст гурта Янка Маўзер распавёў, чаму канцэрт быў прызначаны менавіта на 16-га, і ці была дата канцэрту абраная адмыслова.
16-га лютага ў Празе прайшла традыцыйная акцыя “Дзень салідарнасьці з Беларусьсю». Гэтым днём адзначыўся год, як яе пачала праводзіць ініцыятыва “Свабодная Беларусь”.
У Ленінскім судзе Менску на працеcе над актывістам апазіцыі Канстанцінам Лукашовым у спрэчках выступіў дзяржаўны абвінаваўца. Ён папрасіў пакараць Канстанціна Лукашова, якога абвінавачваюць у супраціве міліцыянтам, двума гадамі зьняволеньня з адтэрміноўкай выкананьня пакараньня на тры гады, паведаміла “Радыё Свабода”.
Нядаўнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі заходнім СМІ пра нібыта магчымы паварот да Еўропы былі пракаментаваныя ў амерыканскай і еўрапейскай прэсе. Хоць веры ў радыкальную дэмакратызацыю Беларусі ні ў каго няма, верагоднасць збліжэння Захаду з афіцыйным Менскам не выключаецца, піша газета “Белорусы и рынок”.
Аляксандр Лукашэнка зрабіў некалькі рэзкіх заяў у адрас Масквы і прадэманстраваў столькі знакаў увагі Еўропе, што аналітыкі пачалі казаць пра тое, што Лукашэнка ў адплату гаспадару Крамля вырашыў пайсці на Захад. Ці так гэта насамрэч, пры якіх умовах такі ход магчымы, ці гатовая Еўропа прыняць Лукашэнку, і калі ён сапраўды сыдзе – ці сыдзе ён назаўсёды або можа вярнуцца – адказы на гэтыя пытанні мы і паспрабуем знайсці сёння ў рамках дыскусійнага клуба «Нямецкай хвалі».
Моладзевы актывіст Зьміцер Хведарук, на якога разам з Алегам Корбанам 4 лютага была ўзбуджаная крымінальная справа за дзейнасьць ад імя «Маладога Фронту», атрымаў афіцыйнае паведамленьне аб тым, што справа была перададзеная ў пракуратуру.
Сотні моладзевых актывістаў выйшлі 16 лютага, у Дзень беларускай салідарнасці, на вуліцы Менска. Свечкі салідарнасці з палітвязнямі і сем’ямі зніклых апазіцыянераў запальваліся ў гэты дзень у розных раёнах Менска – на праспекце Скарыны, каля кінатэатра “Кастрычнік”, на плошчы Якуба Коласа, у скверы Янкі Купалы.
Звычайна са студзеня цi лютага павышалi пенсii. Раслi тарыфы на камунальныя плацяжы ў сувязi з наступленнем халадоў i ацяпленнем, павышалiся i пенсii, каб было чым разлiчвацца за iх. Сёлета пакуль не было. Сказана толькi на сайце Мiнiстэрства эканомiкi, што сёлета сярэдняя пенсiя па ўзросце павысiцца на 15,3—18,5 працэнта, у рэальным памеры — на 7,8—8,7 працэнта. Не багата. Ды i цэны будуць скакаць. Чыноўнiкi таратораць: зробiм усё, каб у вынiку росту цэн на энерганосьбiты не пагоршылася жыццё грамадзян.
Цяперашні студзень паднёс менчукам прыкрую неспадзяванку. Цэны на кватэры ў Менску не сталі чакаць вясны. За паўтара месяца, якія мінулі з пачатку года, сярэдняя цана квадратнага метра паднялася на 165 даляраў. Гэта значыць, што яшчэ пад Новы год аднапакаёвая кватэра памерам 35 квадратных метраў каштавала 42,5 тысячы даляраў. А сёння за яе прадаўцы просяць ужо больш як 48 тысяч. І гэта далёка не самыя шыкоўныя кватэры – альбо на ўскраінах, альбо ў вельмі непрывабных дамах. Большасць аднапакаёвых кватэр выстаўляюцца па цане 1600 – 1800 у.е. за квадрат. У выніку, у сярэднім атрымоўваецца 55 тысяч даляраў за “аднапакаёўку”. У Берліне двухпакаёвая кватэра плошчай 55 кв. м. у 15 хвілінах язды ад цэнтра каштуе 50 тысяч еўра!
Паліўна-энергетычны баланс Беларусі, як і структура эканомікі гэтай краіны не зведалі істотных зменаў з часу Савецкага Саюза. Аднак пра энергетычную незалежнасць улады краіны сур’ёзна задумаліся толькі сёлета. Прычынай стаў прыкметны рост цэнаў на расейскія вуглевадароды, піша “Независимая газета”.
16 лютага каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне адбылася шаснаццатая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, сем’ямі зніклых апазіцыянераў, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю Беларусі. Акцыя была арганізаваная актывістамі грамадскай ініцыятывы “Погляд”. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў ЗША, прадстаўнікі "Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня", а таксама трыццаць жыхароў Нью-Йорка, што спецыяльна прыехалі ў сталіцу ЗША, каб узяць удзел у шаснаццатым Дні салідарнасці з Беларуссю.
16 лютага ў Вільні адкрыты нядаўна Дом правоў чалавека правёў грамадзкую сустрэчу з нагоды Дня салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі ў Беларусі. Ва ўсіх вокнах Дому былі запаленыя сьвечкі, а ў актавай залі адбылася вечарына-маналёг.
18 лютага ў Менск з афіцыйным візітам прыбыла суданская парламенцкая дэлегацыя на чале з старшынёй Нацыянальнай асамблеі Рэспублікі Судан Ахмедам Ібрахімам Эль-Тахірам. У Нацыянальным аэрапорце “Менск” суданскіх парламентараў сустракаў спікер “палаты прадстаўнікоў” “нацыянальнага сходу” Беларусі Уладзімір Канаплёў.
Дзяржаўны мытны камітэт (ДМК) Беларусі заявіў пра тое, што прэтэнзіі Расеі з нагоды працэдуры перамяшчэння “калінінградскіх тавараў” неабгрунтаваныя. У распаўсюджаным напярэдадні лісце ДМК сцвярджае, што Расея сама, яшчэ ў 2005 годзе, парушыла раней узгодненую бакамі працэдуру перамяшчэння тавараў з Калінінграда, паставіўшы беларускіх атрымальнікаў у дыскрымінацыйны стан. Заява ДМК з’явілася толькі пасля таго, як Мінтранс Расеі паведаміў пра тое, што не дазволіць беларускім перавознікам вазіць тавары ў/з Расеі з трэціх краін. Па ацэнках “Независимой газеты”, у перавозках грузаў паміж Заходняй Еўропай і РФ удзельнічаюць каля 6,7 тыс. беларускіх аўтамабіляў. Прыбытак ад гэтых перавозак складае больш як 230 млн. даляраў у год.
Посольство Японии в Республике Беларусь реализует программу Правительства Японии «Грантовая помощь для проектов по безопасности населения» (Japan’s Grant Assistance for Grassroots Human Security Projects).
19 лютага ў Мінску адбудзецца прэзентацыя беларуска-літоўскага музычнага праекта "Tylos Labanoro" ("Цішы Лабаноры"). У канцэрце возьмуць удзел знаны літоўскі саксафаніст Пятрас Вішняўскас і адзін з заснавальнікаў нэапаганскага руху і вядомы беларускі мастак Тодар Кашкурэвіч. Дыск гэтага праекта быў выдадзены летась у Літве. Музыкі ўжо прэзэнтавалі сваю праграму ў Коўне, Вільні, Крэтынгу і Плунгу, а таксама выступілі на гала-канцэрце міжнароднага фэсту “Kaunas Jazz 2006”.
Недавно Брестский областной Совет депутатов разослал письма-уведомления. В них сообщается о «Введении сбора за размещение наружной рекламы на иностранных языках, а также зарегистрированных товарных знаков на иностранных языках».
У Беларусі, Баўгарыі, Малдове, Румыніі і Украіне штогод больш як 200 тысяч чалавек трапляюць у рабства. Большасць з іх – жанчыны і дзеці. Ва Украіне штогод у рукі сучасных гандляроў рабамі трапляюць каля 117 тысяч чалавек, у Малдове – 57 тысяч, у Румыніі – 28 тысяч, у Беларусі – 14 тысяч, у Баўгарыі – 9,5 тысяч. Украінцаў, беларусаў, малдаван, балгараў і румын злачынцы актыўна прадаюць для прац на фермах, прымушаюць займацца прастытуцыяй і жабраваннем, а таксама ўцягваюць у розныя злачынствы, паведамляе Washington Profile са спасылкай на International Organization for Migration.