Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка: Павялічыць экспарт любой цаной
17:15, 19/02/2007

Сёння кіраўнік урада Сяргей Сідорскі і кіраўнік Нацыянальнага Банка Пётр Пракаповіч былі выкліканыя да Аляксандра Лукашэнкі на даклад, падчас якога з іх у жорсткай форме спыталі за адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі па выніках 2006 года, паведамляе АФН.

З прычыны таго, што прэс-служба Лукашэнкі сціпла замоўчвае “дасягненні народнай гаспадаркі”, нагадаем, што ў 2006 годзе сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склалася адмоўнае і было роўнае 1663,2 млн.USD, у тым ліку адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі – 2383,7 млн.USD і станоўчае паслугамі – 720,5 млн.USD.

Як паведаміла прэс-служба прэзідэнта, А.Лукашэнка таксама пацікавіўся, чаму не было выкананае яго адпаведнае даручэнне – па выніках 2006 года станоўчае сальда павінна было скласці 800 млн. USD, і запатрабаваў, каб па выніках 2007 года станоўчае сальда знешняга гандлю склала не менш як 500 млн. USD.

Сідорскі і Пракаповіч адбіваліся сумеснай праграмай мераў, сутнасць якой зводзіцца да чарговай бітвы – за экспарт. Праграмай абавяжуць ведамствы і прадпрыемствы забяспечваць такія тэмпы прыросту экспарту, якія будуць перавышаць тэмпы прыросту імпарту не менш як на 5%. А ўрад і Нацбанк будуць кантраляваць выкананне пастаўленых задач.

Гаворка ідзе як звычайна пра стварэнне тавараправодных сетак, адкрыццё новых рынкаў збыту, выкананне праграмы імпартазамяшчэння. Толькі можна жорстка спытаць і з кіраўнікоў усіх прадпрыемстваў, ды і з кожнага беларуса – не звыкацца, але толькі наўрад ці гэта дапаможа падвышэнню попыту на беларускія тавары. Суадносіны цана/якасць не адпавядаюць сусветнаму і расейскаму ўзроўню. Цану можна панізіць за кошт паніжэння падаткаў – разы так у 3 (а не на 3%) як мінімум, што наблізіць беларускую падатковую нагрузку да расейскай і ўкраінскай.

Якасць падвысіць магчыма толькі за кошт стварэння нармальнай і здаровай канкурэнцыі ў краіне. Бо немагчыма без усмешкі чытаць пра тое, як Мінтранс Беларусі працуе ў якасці ўпраўлення па маркетынгу і рэкламе пры РУП “МАЗ”. Гэта не эканоміка, калі найбуйнейшае прадпрыемства пры садзейнічанні Міністэрства праводзіць “мэтанакіраваную працу” па продажы сваёй прадукцыі аўтатранспартным арганізацыям, падпарадкаваных Мінтрансу.

Складана казаць пра якасць, калі за 2006 год міністэрства абавязала набыць у РУП “МАЗ” 777 аўтобусаў, 262 аўтамабіля і 90 прычэпаў, а ў 2007 абавяжа выкупіць яшчэ 526 аўтобусаў, 274 грузавіка і 103 прычэпа. А цана на новы грузавік ад РУП “МАЗ” амаль не адрозніваецца ад цаны на прадукцыю сваіх канкурэнтаў. Затое якасць і надзейнасць… Вось і атрымоўваецца, што ўся надзея зноў на нафтапрадукты і калійныя ўгнаенні. Не здужаем.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: