Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Вільні адзначылі Дзень салідарнасьці 09:52, 19/02/2007
16 лютага ў Вільні адкрыты нядаўна Дом правоў чалавека правёў грамадзкую сустрэчу з нагоды Дня салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых і палітвязьнямі ў Беларусі. Ва ўсіх вокнах Дому былі запаленыя сьвечкі, а ў актавай залі адбылася вечарына-маналёг.
Гэтым разам галоўным героем вечарыны стаў Валеры Руселік – студэнт Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, абаронца намётавага гарадка на плошчы Каліноўскага, актывіст змаганьня гарадзенцаў супраць руйнаваньня архітэктурнай спадчыны. Віленская публіка цёпла сустрэла маналёг, вершы і песьні Валерыя Руселіка, а таксама выставу ягоных фотаздымкаў.
Віленскі Дом правоў чалавека мяркуе праводзіць падобныя сустрэчы зь беларускімі грамадзкімі актывістамі 16-га дня кожнага месяца, паведаміла “Радыё Свабода”.