Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зьміцер Хведарук: «Мілінкевіч нам больш зразумелы» 19:45, 19/02/2007
Адзін з лідэраў “Маладога Фронту” Зьміцер Хведарук пракаментаваў прэс-цэнтру Хартыі’97 рашэньне Аляксандра Мілінкевіча не ўдзельнічаць у Кангрэсе і сёньняшняе паседжаньне Рады дэмакратычных сіл. “Малады Фронт” упэўнены, што менавіта гэтая вясна сьцвердзіць, хто стане лідэрам беларускай апазыцыі. “Малады Фронт” падтрымлівае Аляксандра Мілінкевіча, рэйтынг якога найбольш вялікі сярод апазіцыйных палітыкаў, і менавіта ён сёньня найбольш значная фігура ў беларускай палітыцы. Спадзяюся, што сярод спрэчак у апазіцыйных колах яго моцная пазыцыя вызначыць стратэгію і праграму апазыцыйных сілаў на гэты год. Таму што зараз трэба не арганізоўваць нейкі кангрэс, а рыхтавацца за святкаваньня 25 сакавіка Дня Волі. Падчас акцыі ў Дзень святога Валянціна 14 лютага з кіраўнікоў Палітрады з намі быў толькі Аляксандр Мілінкевіч, таму ён нам больш зразумелы”, -- заявіў моладзевы актывіст.