Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Камунальныя плацяжы павысiлi, а пра пенсiю забылiся?
10:41, 19/02/2007

Звычайна са студзеня цi лютага павышалi пенсii. Раслi тарыфы на камунальныя плацяжы ў сувязi з наступленнем халадоў i ацяпленнем, павышалiся i пенсii, каб было чым разлiчвацца за iх. Сёлета пакуль не было. Сказана толькi на сайце Мiнiстэрства эканомiкi, што сёлета сярэдняя пенсiя па ўзросце павысiцца на 15,3—18,5 працэнта, у рэальным памеры — на 7,8—8,7 працэнта. Не багата. Ды i цэны будуць скакаць. Чыноўнiкi таратораць: зробiм усё, каб у вынiку росту цэн на энерганосьбiты не пагоршылася жыццё грамадзян.

А яно пагаршаецца. Як паведамлялася ўжо, з пачатку года вырасла аплата за электраэнергiю на 20 працэнтаў, ацяпленне кватэр — на 12 працэнтаў. У цэлым камунальныя паслугi падаражэлi на 5 долараў, больш як на 10 тысяч рублёў. Гэта значыць — мiнус 10 тысяч з пенсiй, піша “Народная воля”.

А днямi сталi расцi цэны на тавары i прадукты. З 1 лютага на 10 працэнтаў выраслi цэны на шэраг iмпартных тавараў. А iх жа завозiлi i прадпрымальнiкi. У iх i прадукты, i тавары значна таннейшыя, чым у дзяржаўных крамах. Iх часта купляюць пенсiянеры. Значыць, чарговы ўдар па пенсii.

Асобна трэба сказаць пра лекi. Многiя з iх не вырабляюць у Беларусi, таму завозяць з-за мяжы. Да таго ж замежныя — больш эфектыўныя. Iх падаражэнне негатыўна адаб`ецца на здароўi пажылых людзей.

Так што павышэнне цэн ужо iстотна зменшыла пенсii, а дакладней, iх пакупную магчымасць. Сумы засталiся ранейшыя, але купiць прадуктаў i паслуг можна ўжо значна меней.

Чыноўнiкi працягваюць гаварыць пра свой клопат аб людзях, але iх словы не супакойваюць, а трывожаць. Бо заўважана, як толькi пачынаюць яны пра гэта гаварыць, чакай непрыемнасцяў.

Памятаеце, у самым пачатку года намеснiк прэм`ер-мiнiстра Уладзiмiр Сямашка гаварыў, што ў сувязi з ростам коштаў на энерганосьбiты гэта нiяк не адгукнецца на насельнiцтве, у яго “нiякага шоку не будзе”.

I следам павысiлi кошт на электрычнасць на 20 працэнтаў, на цеплавую энергiю — на 12 працэнтаў.

Днямi той жа Сямашка гаварыў, што абарона iнтарэсаў насельнiцтва будзе адным з прыярытэтаў урада ва ўмовах павышэння цэн на энерганосьбiты. I ў гэты самы ж час у магазiнах перапiсвалi цэннiкi на шэраг iмпартных тавараў i прадуктаў, якiя павышалiся дзесьцi на 10 працэнтаў. Магчыма, ва ўрадзе лiчаць, што рост цэн абсалютна не цiкавiць грамадзян, не з`яўляецца iх iнтарэсам. Як i павышэнне пенсiй. Калi яны застануцца ранейшымi, а цэны i тарыфы будуць расцi, то шок у грамадстве будзе, прычым моцны.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: