Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Справу Зьмітра Хведарука перадалі ў пракуратуру 11:54, 19/02/2007
Моладзевы актывіст Зьміцер Хведарук, на якога разам з Алегам Корбанам 4 лютага была ўзбуджаная крымінальная справа за дзейнасьць ад імя «Маладога Фронту», атрымаў афіцыйнае паведамленьне аб тым, што справа была перададзеная ў пракуратуру.
Пастанова падпісана капітанам КДБ Дзмітрыем Свістуном. Нагадаем, што менавіта гэты супрацоўнік КДБ кіраваў дзеяньнямі супрацоўнікаўь АМАПу падчас затрыманьня 27-мі рэгіянальных і менскіх лідэраў “Маладога Фронту” 4 лютага на паседжаньні Цэнтральнае Рады моладзевага нацыянальнага руху.