Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Вашынгтоне адбылася акцыя салідарнасці з народам Беларусі (Фота)
10:01, 19/02/2007

16 лютага каля беларускай амбасады ў Вашынгтоне адбылася шаснаццатая акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі, сем’ямі зніклых апазіцыянераў, з усімі, хто змагаецца за свабоду і дэмакратыю Беларусі. Акцыя была арганізаваная актывістамі грамадскай ініцыятывы “Погляд”. У ёй узялі ўдзел прадстаўнікі грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”, студэнты з Беларусі, якія навучаюцца ў ЗША, прадстаўнікі "Беларуска-Амерыканскага Задзіночаньня", а таксама трыццаць жыхароў Нью-Йорка, што спецыяльна прыехалі ў сталіцу ЗША, каб узяць удзел у шаснаццатым Дні салідарнасці з Беларуссю.

Вітаць удзельнікаў дэманстрацыі прыйшоў амбасадар Славакіі ў ЗША, а таксама прадстаўнікі нямецкага фонду Маршала і наведвальнікі прэзентацыі кнігі Паўла Дэмеша і Йорга Форбрыга “Rеclaming Democraсy”, якая адбывалася недалёка ад месца правядзення пікета.

Гэтым разам удзельнікі Дня салідарнасці наладзілі пікет непасрэдна на ўваходзе ў будынак амбасады Беларусі. Супрацоўнікі амбасады атрымалі магчымасць уважліва прачытаць усе надпісы на плакатах дэманстрантаў: “Свабоду палітвязням!”, “Лукашэнка, ты не можаш засадзіць у турму будучыню Беларусі!”.

Шматлікія мінакі задавалі ўдзельнікам акцыі пытанні, выяўлялі сваю салідарнасць з беларусамі. Кіроўцы аўтамабіляў, якія праязджаюць паблізу, гудкамі падтрымлівалі ўдзельнікаў пікету.

Калі акцыя падыходзіла да канца, амбасадар Беларусі ў ЗША Хвастоў выйшаў з будынка амбасады і накіраваўся да свайго службовага аўтамабіля. На гучнае скандаванне ўдзельнікаў Дня салідарнасці “Жыве Беларусь!” ён ніяк не адрэагаваў. Затое плакат “Свабоду Казуліну!”, які ўдзельнікі акцыі прыхінулі да крыла яго машыны, не мог застацца для Хвастова незаўважаным.

“Нягледзячы на дзесяціградусны мароз, чатыры з паловай гадзіны, адведзеныя пад акцыю, для ўдзельнікаў Дня салідарнасці прабеглі непрыкметна. Гэтаму спрыялі бадзёры настрой дэманстрантаў, іх аптымізм і непахісная вера ў свабодную Беларусь”, – гаворыцца ў прэс-рэлізе грамадзянскай ініцыятывы “Мы памятаем”.









напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: