Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Складаны выбар лідэра-адзіночкі
12:20, 19/02/2007

Нядаўнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі заходнім СМІ пра нібыта магчымы паварот да Еўропы былі пракаментаваныя ў амерыканскай і еўрапейскай прэсе. Хоць веры ў радыкальную дэмакратызацыю Беларусі ні ў каго няма, верагоднасць збліжэння Захаду з афіцыйным Менскам не выключаецца, піша газета “Белорусы и рынок”.

Амерыканскае агенцтва UPI лічыць, што дзеянні А. Лукашэнкі ў апошні час былі “зменлівымі”. “Ён адначасова заявіў пра тое, што не будзе карэнным чынам змяняць сваю знешнюю палітыку, пасля падняў пытанне пра перспектывы ўступлення не толькі ў ЕЗ, але і ў еўразону, заклікаў да ўсталявання стасункаў з Захадам, а пасля звярнуўся з прапановай здзейсніць дзяржаўны візіт не да каго іншага, як да прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада”, – адзначае аўтар артыкула Роберт Шэферд.

На думку агенцтва, у апошні час беларускі рэжым перажывае складаныя дні: “Улічваючы, што эканамічная стабільнасць стала адным з краевугольных камянёў афіцыйнай прапаганды, страта такіх вялікіх фактычных субсідый стала новай пагрозай стабільнасці рэжыму”. “Цяпер Захад мае падставу для надзеі і прычыну перагледзець сітуацыю ў Беларусі з асаблівай тэрміновасцю”, – піша UPI.

“Беларусь: адзінокае жыццё Лукашэнкі” – так называецца матэрыял амерыканскай рэдакцыі Радыё “Свабода”, прысвечаны нядаўнім выказванням беларускага кіраўніка, які “ў апошнія некалькі тыдняў кінуў выклік Расеі, фліртаваў з Еўропай і настойваў на сваёй рашучасці працягнуць пуць у адзіночку”. Радыё цытуе незалежнага амерыканскага эксперта Дэвіда Валачынскага, які сцвярджае, што цяпер для А.Лукашэнкі “надышоў складаны час, бо яму трэба знайсці баланс паміж дэфармаванай эканамічнай залежнасцю краіны ад Расеі і ціскам з боку Захаду, які патрабуе спынення самаізалявання Беларусі”.

Аднак, адзначае эксперт, “цяпер не той час, калі еўрапейскія структуры згадзяцца перагледзець стасункі з парушэннямі правоў чалавека”. Як прадказвае Д.Валачынскі, “калі будуць праблемы з еўрапейцамі і з расейцамі, ён... звернецца да кітайцаў, іранцаў, усяму гэтаму свету дыктатараў, якія спрабуюць дапамагаць адзін аднаму... Ён павялічыць гандлёвы зварот з Кітаем, Пакістанам, Іранам, некаторымі афрыканскімі краінамі”.

Больш стрыманыя ў ацэнках еўрапейскія СМІ. Нямецкае агенцтва DPA адзначыла, што “Аляксандр Лукашэнка, беларускі аўтарытарны прэзідэнт, нядаўна працягнуў аліўкавую галіну міру еўрапейскім нацыям, у асноўным з прычыны рэзкага падвышэння цэнаў на энергарэсурсы былым надзейным саюзнікам – Расеяй”. Брусэльскае агенцтва EUobserver, у сваю чаргу адзначае, што хоць фармальна Еўразвяз і згодны з ЗША у пытанні пра тое, што ніякія сур’ёзныя змены немагчымыя да пачатку дэмакратызацыі Беларусі, ён “пачынае сур’ёзна разглядаць магчымасць узнікнення новага кіраўніка ў стасунках з Менскам”. У прыватнасці, “магчымае выкрэсліванне некалькіх імёнаў з спісу беларускіх службоўцаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕЗ”.

Між іншым брытанскі The Economist адзначае, што “Лукашэнка ўдала падабраў час”, бо “яго рытарычны паварот да Еўропы адбываецца на фоне пераасэнсавання Захадам ранейшай палітыкі ізаляцыі Беларусі. З прычыны гэтага падыходу Захад згубіў усе патэнцыйныя рычагі, аднак не здолеў пры гэтым утаймаваць аўтарытарызм Лукашэнкі”. Зрэшты, нават калі супрацоўніцтва будзе развівацца, адзначае выданне, рана ці позна А. Лукашэнка “ўстане перад цяжкім выбарам: прыступіць да лібералізацыі, без якой немагчыма прыстасаваць яго эканоміку да новых рэалій і заручыцца істотнай падтрымкай Захаду, або вярнуцца пад заступніцтва Расеі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: