Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шахцёры «Беларуськалія» маюць намер правесці акцыю пратэсту 12:14, 20/02/2007
Незалежны прафсаюз працаўнікоў РУП ПА “Беларуськалій” падаў у гарвыканкам Салігорска заяўку на правядзенне 14 сакавіка пікету ў падтрымку сваіх патрабаванняў. Як паведамляе “Прафсаюзны рух Беларусi”, НПГ выступае за павелічэнне заработнай платы працаўнікам абагачальных фабрык і рашэнне жыллёвай праблемы працаўнікоў прадпрыемства. Прафсаюз таксама мае намер пратэставаць супраць палажэння законапраекта аб пенсійным забеспячэнні, якое прадугледжвае пазбаўленне працаўнікоў ільготных пенсій.
Як паведаміў старшыня НПГ Мікалай Новік, у траўні дадзены законапраект будзе разгледжаны дэпутатамі “нацыянальнага сходу”. У выпадку прыняцця дадзенага дакумента без змен могуць пацярпець людзі пенсійнага ўзросту, якія працуюць у шкодных умовах. Ім пенсія выплачвацца не будзе. На думку прафсаюза, гэта стане сур’ёзным ударам для людзей, якія шмат гадоў працавалі і марнавалі сваё здароўе на карысць прадпрыемства і краіны ў цэлым. НПГ спадзяецца сабраць да тысячы прыхільнікаў патрабаванняў прафсаюза.
“Мы правядзем інфармацыйную кампанію сярод працаўнікоў “Беларуськалія”, распавядзем пра мэты пікету. Я спадзяюся, што людзі нас падтрымаюць. Мы неаднаразова спрабавалі вырашыць гэтыя пытанні шляхам перамоваў з адміністрацыяй і кіраўніцтвам канцэрна, але безвынікова”, – паведаміў Мікалай Новік.