Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Грамадзкія актывісты патрабуюць вызваленьня моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава
15:45, 20/02/2007

Грамадзкія актывісты патрабуюць неадкладна вызваліць удзельніка намётавага мястэчка, арганізаванага ў сакавіку 2006 году на Кастрычніцкай плошчы Менску, Дзяніса Дзянісава й разглядаюць яго затрыманьне выключна як палітычнае. Як паведаміў БелаПАН палітык Вячаслаў Сіўчык, гэтае патрабаваньне зьмешчанае ў заяве, якую падпісалі былы дэпутат Бабруйскага гарсавету Алесь Чыгір, грамадзкі актывіст Алесь Мазур і сам спадар Сіўчык.

Дзяніс Дзянісаў быў затрыманы "на падставе пратакола аб утрыманьні пад вартай" вечарам 16 лютага ў Гомелі, адкуль ён меў намер выехаць у Віцебск. Малады чалавек быў дастаўлены ў гомельскі ізалятар часовага ўтрыманьня. Яму інкрымінуецца ўчыненьне злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі (арганізацыя й падрыхтоўка групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).

Вячаслаў Сіўчык не выключае таго, што, хутчэй за ўсё, маюцца на ўвазе падзеі ў Віцебску летам 2006 году, калі на асьвятляльнай вежы гарадзкога стадыёну моладзевая актывістка Крысьціна Шацікава вывесіла бел-чырвона-белы сьцяг, а ў горадзе зьявіліся графіці "Бунт!".

Паводле зьвестак спадара Сіўчыка, для Дзянісава адмаўляюцца прымаць перадачы, спасылаючыся на тое, што ён знаходзіцца ў Гомелі часова й павінен быць этапаваны ў Віцебск.

"Мы лічым "справу" Дзянісава палітычна матываванай і патрабуем яго неадкладнага вызваленьня", – гаворыцца ў заяве.

Дэмакратычныя актывісты заклікаюць палітычныя партыі, грамадзкія арганізацыі ды ўсіх людзей добрай волі запатрабаваць неадкладнага вызваленьня Дзяніса Дзянісава.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: