Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кастусь Лукашоў на волі
10:57, 20/02/2007

Суд Ленінскага раёна Менска сёння прысудзіў актывіста апазіцыі Кастуся Лукашова да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду на два гады. Лукашоў знаходзіцца пад вартай з 19 снежня мінулага года. Яго абвінавацілі ў супраціўленні супрацоўнікам міліцыі.

Нагадаем, што К.Лукашоў быў затрыманы 19 снежня 2006 года. Яму інкрымінуецца наезд на аўтамабілі на супрацоўніка міліцыі 29 сакавіка 2006 года, калі ён забіраў свайго брата В.Сіўчыка з аддзялення хірургіі 3-га клінічнага шпіталя Менска. У той дзень невядомыя з пасведчаннямі супрацоўнікаў МУС паспрабавалі затрымаць грамадскага актывіста пасля яго выпіскі з шпіталя нібыта за дробнае хуліганства, аднак з дапамогай брата Сіўчык здолеў уцячы.

19 лютага пракурор запатрабаваў для абвінавачванага два гады ўмоўнага зняволення з адтэрміноўкай прысуду на тры гады. Па словах пракурора, К.Лукашоў здзейсніў наезд на супрацоўніка міліцыі, што прадугледжвае адказнасць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса Беларусі. Пры гэтым пракурор адзначыў, што сведчанні пацярпелага супрацоўніка міліцыі “паслядоўныя і не выклікаюць недаверу”, а паказанні сведак з боку абароны досыць супярэчлівыя. Таму пракурор заклікаў суд пакласці ў аснову абвінаваўчага заключэння сведчанні пацярпелага, аднак не ўгледзеў у дзеяннях К.Лукашова абцяжарваючых акалічнасцяў, прызнаў наяўнасць змякчальных акалічнасцяў (у прыватнасці, той факт, што ў падсуднага ёсць непаўналетнія дзеці, а характарыстыка з месца працы – станоўчая) і папрасіў суд прызначыць пакаранне К.Лукашову, не звязанае з пазбаўленнем свабоды. На думку пракурора, пры такім рашэнні суду пазоў пацярпелага міліцыянта падлягае задавальненню. Нагадаем, што пацярпелы запатрабаваў пакрыць яму маральную і матэрыяльную шкоду ў памеры 2 млн. рублёў.

З гэтымі вынікамі не згадзілася абарона падсуднага. Адвакат Валянціна Шыханцова лічыць, што з самага пачатку гэтая справа “была вельмі дзіўнай”, бо абвінавачванне і затрыманне К.Лукашова адбыліся з шматлікімі парушэннямі працэсуальнага кодэкса. У прыватнасці, К.Лукашоў не хаваўся ад правасуддзя, як гэта сцвярджае прадстаўнік абвінавачвання. У дачыненні яго былі дапушчаныя парушэнні ўжо падчас утрымання пад вартай, у прыватнасці абвінавачванне было прад’яўленае пасля 15 сутак, а не цягам 10, як гэтага патрабуе закон. Адвакат лічыць, што “злачыннага дзеяння” ў дачыненні міліцыянта, якога нібыта збіў на машыне К.Лукашоў, увогуле не было. Усе паказанні сведак, адзначыла Шыханцова, супярэчаць меркаванню абвінавачванага. Супрацоўнікі міліцыі, якія спрабавалі затрымаць В.Сіўчыка, дзейнічалі з парушэннямі заканадаўчых нормаў, не прадстаўляліся і не прад’яўлялі пасведчанняў. Падчас спробы затрымання В.Сіўчык быў накіраваны на амбулаторнае лячэнне, і затрымоўваць яго супрацоўнікі міліцыі ні ў якім разе не мелі права. Адвакатка заявіла, што К.Лукашоў не здзяйсняў наезд на супрацоўніка міліцыі і абвінаваўчы прысуд не можа быць вынесены, а яе падабаронны павінен быць апраўданы.

Кастусь Лукашоў у сваім апошнім слове таксама заявіў, што не здзяйсняў наезд на супрацоўніка міліцыі. Ён адзначыў супярэчлівыя сведчанні супрацоўнікаў міліцыі, якія збіраліся яго затрымаць. Па яго словах, у справе адсутнічаюць якія-небудзь пратаколы ДАІ, схема месца здарэння і пратакол аб факце самога здарэння.

Вячаслаў Сіўчык, каментуючы рашэнне суду, заявіў, што нават прысуд, не звязаны з пазбаўленнем свабоды, “гэта беззаконне”, бо віна К.Лукашова “абсалютна не даказаная і ў справе адсутнічаюць якія-небудзь факты, якія сведчаць пра яго віну”. В.Сіўчык лічыць, што К.Лукашова трэба было прызнаць цалкам невінаватым.

Фота “Радыё Свабода”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: