Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Думкамі пра цяперашняе становішча еўрапейскага энергетычнага рынку і пра шляхі яго дэманапалізацыі падзялілася камісарка Еўразвяза па пытаннях канкурэнцыі Нэелі Крус, падчас выступу на паседжанні Рады ЕЗ па энергетычных пытаннях. Паседжанне адбылося 15 лютага ў Брусэлі.
Камісарка прадставіла вынікі даследавання ўзроўню канкурэнцыі на еўрапейскім энергетычным рынку, апублікаванага Камісіяй у студзені 2007 года. Па словах Нэелі Крус, даследаванне сведчыць пра высокі узровень канцэнтрацыі еўрапейскіх энергетычных рынкаў, пра недастатковую ступень раз’яднання кампаній-пастаўшчыкоў і аператараў размеркавальных сетак, а таксама пра адсутнасць трансмежнай інтэграцыі і трансмежнай канкурэнцыі паміж энергетычнымі рынкамі дзяржаў-сябраў ЕЗ.
“Дадзеная сітуацыя перашкаджае рэалізацыі нашага агульнага імкнення да надзейнага, даступнага і стабільнага энергазахавання”, – падкрэсліла камісарка.
Па словах Нэелі Крус, намаганні па кантролі за выкананнем нормаў канкурэнтнага права ЕЗ варта дапоўніць распрацоўкай “удасканаленых прававых рамак, найперш накіраваных на раз’яднанне кампаній-пастаўшчыкоў і аператараў размеркавальных сетак”.
Калі аператар сеткі не будзе прывязаным да пэўнага пастаўшчыка энергарэсурсаў, узровень дыскрымінацыі розных рынкавых ігракоў значна знізіцца, лічыць камісарка.
10 студзеня Еўрапейская Камісія прадставіла Інтэграваны пакет мераў, накіраваных на рэфармаванне энергетычнай галіны ЕЗ. Адным з элементаў пакета была праграма будавання рэальнага ўнутранага энергетычнага рынку ЕЗ, які будзе заснаваны на прынцыпах свабоднай канкурэнцыі, панізіць кошт энергіі для бізнэсу і дамашніх гаспадарак, паменшыць узровень нацыянальнай фрагментаванасці і створыць умовы для дыверсіфікацыі энергазабеспячэння.