Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Баранавічах суд адмяніў штраф за распаўсюд незарэгістраванага выдання
16:31, 20/02/2007

15 лютага суд г. Баранавічы адмяніў пакаранне штрафам за распаўсюд незарэгістраванага выдання "Белорусский вестник", вынесенае ў студзені чальцу Партыі камуністаў Беларусі Віктару Цяпіну адміністратыўнай камісіяй Баранавіцкага гарвыканкама. “У сувязі з адсутнасцю правапарушэння”, – паведамляецца ў рашэнні суда. Таксама суддзя паставіў вярнуць В.Цяпіну адабраны наклад бюлетэня "Белорусский вестник".

У снежні 2006 года падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы інжынер Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній Віктар Цяпін прыйшоў на працу з сумкай, у якой знаходзіліся каля 200 асобнікаў "Белорусского вестника", паведамляе прэс-служба БАЖ.

На прахадной завода Цяпін здаў сумку вахцёру, але невядомым чынам яна апынулася ў намесніка дырэктара завода па ідэалогіі Аляксандра Буршко. Ідэолаг выклікаў на прадпрыемства супрацоўнікаў міліцыі. У прысутнасці Віктара Цяпіна, якога таксама выклікалі да кіраўніцтва, быў складзены пратакол аб адабранні выданняў.

У студзені 2007 года адміністратыўная камісія Баранавіцкага гарвыканкама аштрафавала актывіста ПКБ на 2 базавыя велічыні (62 тыс. рублёў) на падставе артыкула 172 Адміністратыўнага кодэксу РБ ("распаўсюджанне друкаваных выданняў, вырабленых з парушэннем вызначанага парадку, якія не маюць выпускных даных, змест якіх накіраваны на прычыненне ўрону дзяржаўнаму і грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян...").

Віктар Цяпін з гэтым не пагадзіўся і падаў у суд скаргу на пастанову адміністрацыйнай камісіі.

камэнтароў: 2

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: