Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея выходзіць з пагаднення аб агульным аграрным рынку СНД 16:03, 20/02/2007
Расея выходзіць з пагаднення аб агульным аграрным рынку краін – удзельніц СНД, паведамляе “Інтэрфакс”.
Як паведамляе прэс-служба ўрада РФ у аўторак, прэм’ер-міністр Расеі Міхаіл Фрадкоў падпісаў загад, згодна з якім прымаецца прапанова МЗС РФ, узгодненая з зацікаўленымі федэральнымі органамі выканаўчай улады, аб спыненні часовага ўжывання пагаднення аб агульным аграрным рынку краін – удзельніц СНД, падпісанага ў Маскве 6 сакавіка 1998 года.