Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Туркменістане адкрыліся першыя інтэрнэт-кафэ 10:39, 20/02/2007
17 лютага два сучасныя інтэрнэт-кафэ пачалі дзейнічаць у Ашхабадзе. Час карыстання Інтэрнэтам каштуе ледзь менш як $4.
Як паведамляе РІА “Новости” са спасылкай на Міністэрства сувязі Туркменістана. Неўзабаве ў Ашхабадзе будзе 15 інтэрнэт-кафэ, таксама яны з’явяцца і ў абласных цэнтрах краіны (велаятах). Мінсувязі краіны паведаміла, што цяпер ідзе праца над праграмай, рэалізацыя якой зробіць Інтэрнэт даступным для кожнага грамадзяніна краіны.