Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка плануе неўзабаве наведаць Судан
13:42, 20/02/2007

Аляксандр Лукашэнка плануе неўзабаве наведаць Судан з афіцыйным візітам. Пра гэта заявілі сёння на сустрэчы кіраўніка дзяржавы з старшынёй Нацыянальнай асамблеі Рэспублікі Судан Ахмедам Ібрахімам Эль-Тахірам, які знаходзіцца з візітам у Менску.

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць інтэнсіфікацыі стасункаў з Суданам, найперш у гандлёва-эканамічнай сферы.

“У нашай знешняй палітыцы, знешнеэканамічнай стратэгіі, Судан займае пэўнае месца”, – адзначыў ён.

Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў здагадку, што візіт парламенцкай дэлегацыі Судана паслужыць “штуршком да інтэнсіфікацыі нашых стасункаў”.

А.Лукашэнка выказаў удзячнасць прэзідэнту Судана за запрашэнне наведаць з візітам гэтую краіну. “Цяпер мы вельмі актыўна працуем над падрыхтоўкай гэтага візіту, і я думаю, што мы зможам неўзабаве сустрэцца ў вашай сталіцы (сталіцы Судана – ІФ)”, – сказаў кіраўнік Беларусі.

А.Лукашэнка лічыць “вялізным патэнцыял двухбаковага эканамічнага супрацоўніцтва, які практычна не запатрабаваны”. “Беларусь валодае тым спектрам тавараў, які цікавы Судану, у сваю чаргу Судан – найбагацейшая краіна ў Афрыцы, якая, у тым ліку, мае магчымасці для стварэння сумесных зборачных вытворчасцяў”, – адзначыў кіраўнік Беларусі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: