|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў старшыню ПАРЕ наведаць Менск 25 сакавіка 11:21, 21/02/2007
Прапануем поўны тэкст ліста лідэра апазіцыі да старшыні ПАРЕ. Паважаны Сп. ван дэр Ліндэн, Пасля Вашага візіту ў Мінск, які выклікаў шмат спрэчак ды сумневаў, у Беларусі не адбылося значных зменаў. У турмах працягваюць знаходзіцца палітзняволеныя, адбываюцца новыя арышты і суды над апанентамі ўлады, парушаюцца правы грамадзянаў і грамадскіх арганізацыяў. Тым не менш я згодны з Вашай ацэнкай, што сітуацыя ў краіне і вакол яе дае магчымасць па-новаму паглядзець на перспектывы яе дэмакратызацыі. Пасля інтэнсіўных кансультацыяў і дыскусіяў з дэмакратычнай грамадскасцю і з улікам агучаных уладамі заяваў пра зацікаўленасць у наладжванні стасункаў з Еўропай я звярнуўся да А.Лукашэнкі з прапановай пачаць дыялог апазіцыі і ўлады. Лічу, што менавіта такім чынам можна знайсці магчымасці дзеля прадухілення надыходзячага эканамічнага крызісу, абараніць незалежнасць дзяржавы і выпрацаваць стратэгію руху Беларусі шляхам дэмакратызацыі. Толькі ў выпадку дасягненьня згоды паміж уладай і дэмакратычнымі сіламі Беларусі можна пачынаць перамовы з Еўропай па ўсім комлексе палітычных, эканамічных і сацыяльных пытанняў. У маім звароце да А.Лукашэнкі я прапанаваў уладзе зрабіць першы крок насустрач дэмакратычным сілам 25 сакавіка гэтага году, у Дзень Волі, найважнейшы дзень у гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Такое ж меркаванне выказала і беларуская грамадскасць. Думаю, што ў гэты дзень магла б пачацца сур’ёзная размова пра лёс Беларусі з удзелам усіх пластоў грамадства. Ведаючы пра Вашую цікавасць да нашай краіны і сур’ёзнасць стаўлення ПАРЕ да беларускай праблемы, запрашаю Вас наведаць Беларусь 25 сакавіка 2007 года і ўзяць удзел у святкаванні Дня Волі. Спадзяюся, што беларускія ўлады зразумеюць важнасць сённяшняга моманту і 25 сакавіка таксама зробяць крок насустрач беларускай грамадскасці. У кожным выпадку, Вы зможаце асабіста пераканацца ў тым, што насамрэч адбываецца ў Беларусі. Мінулы свой візіт Вы ажыццяўлялі на запрашэнне афіцыйнага беларускага боку. Спадзяюся, што Вы разумееце важнасць візіта на запрашэнне, што зыходзіць ад дэмакратычных сілаў Беларусі. Хачу запэўніць Вас у шчырасці і сур’ёзнасці нашых намераў. З павагай, Аляксандр Мілінкевіч Кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 г. Лаўрэат Прэміі Еўрапарламента ім. А.Сахарава «За свабоду думкі»
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|