Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Амбасадарка Францыі: Беларусі неабходна паважаць пэўныя прынцыпы і каштоўнасці
09:47, 21/02/2007

“Я спадзяюся, што Францыя здолее паспрыяць рэальнаму і сумленнаму дыялогу паміж Беларуссю і еўрапейскімі краінамі”, – заявіла ў інтэрв’ю БелаПАН надзвычайная і паўнамоцная амбасадарка Францыі ў Беларусі Мірэй Мюсо. Дыпламатка падкрэсліла, што гэта магчыма толькі пры выкананні Беларуссю пэўных умоў. “Для таго каб быць сябрам якой-небудзь сям’і, неабходна паважаць пэўныя прынцыпы і каштоўнасці, якія аб’яднаюць гэтую сям’ю”, – сказала М.Мюсо.

Па яе словах, гаворка ідзе найперш пра захаванне свабоды слова, аб’яднанняў, сродкаў масавай інфармацыі, веравызнання, а таксама пра захаванне прынцыпаў рынкавай эканомікі. “Гэта прадугледжвае стварэнне спрыяльнага клімату для развіцця дзелавога супрацоўніцтва, дзелавых кантактаў і развіцця эканомікі, а таксама існаванне такіх законаў, якія маглі б абараніць эканамічную дзейнасць. Гэта тое, што існуе ва ўсіх нашых краінах”, – адзначыла Мірэй Мюсо.

Ну думку амбасадаркі, Беларусі адведзеная “асаблівая роля ў еўрапейскай сям’і”. “Гэта тая роля, якая дазволіла б Беларусі ўдзельнічаць як у разважаннях, так і ў дзеяннях Еўрапейскага Звяза ў розных формах – у палітычнай, эканамічнай, культурнай, – сказала М.Мюсо. – Мы хочам, каб Беларусь магла цалкам скарыстацца прапанаванай палітыкай добрасуседства”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: