Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аб’ём транспартоўкі газу ў студзені скараціўся на 17,4%
09:38, 21/02/2007

Аб’ём транспартоўкі газу па магістральных трубаправодах Беларусі ў студзені 2007 года быў роўны 5,1 млрд.куб.м, што складае 82,6% да ўзроўню студзеня 2006 года. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве статыстыкі і аналізу Беларусі.

Як растлумачыў у інтэрв’ю карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар ААТ “Белтрансгаз” Дзмітрый Казакоў, скарачэнне аб’ёмаў транспартоўкі газу абумоўленае анамальнымі тэмпературнымі ўмовамі, нехарактэрнымі для гэтай пары года, як на тэрыторыі Беларусі, так і ў еўрапейскіх краінах. “У гэтых умовах адбор газу на тэрыторыі Беларусі быў ніжэй запланаванага. Вядома, гэта тычыцца і Еўропы, дзе тэмпература паветра была значна вышэйшай. Там адбор быў яшчэ ніжэйшым”, – дадаў кіраўнік “Белтрансгаза”.

“Я не думаю, што гэта звязана з дыверсіфікацыяй паставак у Заходнюю Еўропу”, – адзначыў ён.

Па словах кіраўніка “Белтрансгаза”, “аб’ёмы транспартоўкі, прадугледжаныя ў заключаных кантрактах, дазволяць нам забяспечыць прырост транзітных патокаў”.

“Мы цяпер працуем над тым, каб паказчыкі экспартнай выручкі за транзіт і пастаўку газу ў Еўропу былі выкананыя ў неабходных аб’ёмах”, – сказаў Дзмітрый Казакоў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што канчатковыя аб’ёмы паставак газу ў Еўропу шмат у чым будуць вызначацца пагоднымі ўмовамі ў гэтых краінах.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: