Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы пратэстуюць супраць будаўніцтва ў Кобрыне храма-помніка Аляксандру Сувораву
09:52, 21/02/2007

З ініцыятывы міжнароднага грамадскага аб’яднання “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў Кобрыне распачатая акцыя супраць будаўніцтва храма-помніка расейскаму палкаводцу Аляксандру Сувораву. Пра гэта БелаПАН паведаміла старшыня рады ЗБС “Бацькаўшчына” Алена Макоўская. Будаўніцтва храма-помніка, нагадаем, вядзецца пры падтрымцы Рускай праваслаўнай царквы.

“Ацэнка дзеянняў Суворава на беларускай зямлі адназначная: менавіта пад яго кіраўніцтвам надзвычай жорстка душыліся народныя паўстанні канца XVIII стагоддзя, у тым ліку і паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, якім сёння ганарыцца Беларусь. Пад кіраўніцтвам Суворава здзяйсняліся злачынствы супраць беларускага народа. Сувораў на штыках прынёс прыгоннае права ў Беларусь. Таму “Бацькаўшчына” выступае супраць узвядзення храма-помніка, які ў вачах беларусаў стане знакам апраўдання кровапраліцця”, – сказала А.Макоўская.

Да кампаніі пратэсту далучыліся грамадскія аб’яднанні “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) і “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. 20 лютага прадстаўнікі трох грамадскіх аб’яднанняў звярнуліся з адкрытым лістом да мітрапаліта Філарэта з патрабаваннем спыніць будаўніцтва храма-помніка. Аналагічныя звароты накіраваныя прэм’ер-міністру Сяргею Сідорскаму, упаўнаважанаму па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніду Гуляку, а таксама кіраўнікам выканаўчай улады Берасцейскай вобласці і горада Кобрына. “Неўзабаве плануецца пачаць шырокую кампанію па зборы подпісаў у падтрымку нашых патрабаванняў”, – паведаміла А.Макоўская.

На фота: дом-музей Аляксандра Суворава ў Кобрыне ўжо ёсць


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: