Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28        




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мінабароны Польшчы: Дазволу ў Расеі ніхто пытацца не будзе, тыя часы мінулі
15:29, 21/02/2007

Міністр абароны Польшчы Аляксандзер Шчыгла заявіў у інтэрв’ю польскай Gazeta Wyborcza, што Польшча не збіраецца пытацца ў Расеі дазволу на разгортванне ў сябе элементаў амерыканскай сістэмы супрацьракетнай абароны (СРА), паведамляе “Інтэрфакс”. “Я не магу сабе ўявіць, што прадстаўнік польскага ўрада прыедзе ў Маскву для атрымання згоды на будаўніцтва амерыканскага шчыта, – сказаў кіраўнік абароннага ведамства Польшчы. – Тыя дні мінулі і не вернуцца ніколі. Рашэнне польскага ўрада ёсць суверэннае рашэнне”.

Міністр дадаў, што пытанне пра базу – “частка двухбаковых стасункаў” паміж Польшчай і ЗША. Аднак, па словах Шчыгла, Польшча заклікае да “адкрытых дыскусій” па гэтай праблеме.

Кіраўнік Мінабароны Польшчы ў аўторак адправіўся ў Брусэль для сустрэч з кіраўнікамі НАТА і ЕЗ і абмеркавання пытанняў пра амерыканскую базу СРА і польскі вайсковы ўдзел ў аперацыі ў Афганістане.

Нагадаем, што напярэдадні ў радыёінтэрв’ю прэм’ер-міністр Польшчы абвінаваціў Маскву ў спробах вярнуць Польшчу ў сферу свайго ўплыву. Па яго словах, размяшчэнне ў Польшчы амерыканскай базы СРА дасць Варшаве гарантыю таго, што Польшча ўжо не будзе знаходзіцца ў сферы ўплыву Расеі.

Нагадаем таксама, што тэма ўплыву Масквы выразна прагучала ў канцы мінулага тыдня ва ўрадавым дакладзе. У ім гаворыцца, што цесна звязаныя з Расеяй агенты захоўвалі ўплыў у вайсковай выведцы краіны нават пасля яе ўступа ў Еўразвяз і НАТА.

Адзначым, што на мінулым тыдні ў газеце Los Angeles Times быў апублікаваны артыкул намесніка дзяржсакратара ЗША па пытаннях Еўропы і Еўразіі Дэніэла Фрыда, у якой ён рэзка раскрытыкаваў пазіцыю прызнання права Расеі на сферы ўплыву ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе. Фрыд нагадаў, што “новым дэмакратыям Еўропы” было паабяцана, што “дасягнутае імі будзе належаць ім заўсёды, і рашэнні больш не будуць прымацца ў іх за спіной”. “Таму, калі яны захацелі ўступіць у Еўразвяз і Арганізацыю Паўночнаатлантычнай дамовы і паказалі, што здольныя выконваць абавязальніцтвы, звязаныя з гэтым, яны былі прынятыя”, – канстатаваў намеснік дзяржсакратара ЗША.


NEWSru.com


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: